19 красавiка 2024, Пятніца, 19:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскія ІП наважылі ехаць у Менск на мітынг

22
Віцебскія ІП наважылі ехаць у Менск на мітынг
Архіўныя фота «Радыё Свабода»

Прадпрымальнікі не згодныя з тым, што «Перспектыва» адклікала заяўку на масавую акцыю, якая павінна была адбыцца 15 лютага.

Віцебскія прадпрымальнікі не згодныя з тым, што РГА «Перспектыва» адклікала заяўку на масавую акцыю, якая павінна была адбыцца 15 лютага. Іх галоўны аргумент такі: пастанову пра мітынг прымаў форум прадпрымальнікаў, а не асобна «Перспектыва», паведамляе «Радыё Свабода».

«Форум прыняў пастанову, што трэба ехаць у Менск, збірацца разам і прыцягваць увагу да неразвязанай дагэтуль праблемы. Многія з віцебскіх прадпрымальнікаў абураныя, яны не разумеюць, што адбываецца - чаму хтосьці адзін вызначае за ўсіх. Таму мы наважылі, што 15 лютага, як і збіраліся, паедзем у Менск. Будзем праводзіць не мітынг, а сход прадпрымальнікаў. Час збору - той самы, 12 гадзін дня. А на якой плошчы будзем збірацца, яшчэ абмяркоўваем. Але, мусіць, гэта будзе не Бангалор», - распавяла лідар віцебскіх прадпрымальнікаў Ірына Яскевіч.

Кірмашы і гандлёвыя цэнтры ў Віцебску па-ранейшаму стаяць амаль пустыя. Прадпрымальнікі не могуць працаваць ва ўмовах дзеяння ўказа №222, і не адчуваюць дапамогі, якую абяцалі мясцовыя ўлады на сходзе 28 студзеня. На ніводзін са сваіх лістоў, накіраваных і да мясцовых, і да рэспубліканскіх уладаў, яны не атрымалі адказу. Адзінае паведамленне, дасланае ў адказ па пошце, - пра тое, што звароты прадпрымальнікаў «перадалі па інстанцыях».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках