Мікіта Камароў: Сапраўдны патрыёт - той, хто са сваёй Радзімай і ў горы, і ў радасці
5- 10.02.2016, 19:52
- 36,367
Форвард менскага "Дынама" Мікіта Камароў распавёў, каго ўважае за сапраўднага патрыёта сваёй Радзімы.
Пра гэта паведамляе budzma.org.
"А як нармальны чалавек павінен ставіцца да сваіх традыцый? Вядома, з павагай. У школе ўсе мае думкі, вольны час былі прысвечаныя спорту, таму, шчыра кажучы, я мала што памятаю з заняткаў гісторыі Беларусі... Тым не менш, я ганаруся сваімі продкамі. і дзядуля, і бацька ў мяне з рабочых. Яны сапраўдныя мужчыны - майстры на ўсе рукі.
Сапраўдны патрыёт - гэта той, хто са сваёй Радзімай і ў горы, і ў радасці. Цяжка заставацца беларусам і прыносіць плён сваёй роднай краіне, жывучы недзе ў Парыжы або Сан-Францыска. Вядома, заўсёды ёсць выняткі. Але асабіста ў мяне большую павагу выклікаюць людзі, якія жывуць на сваёй зямлі. Як бы ім ні было часам складана і цяжка, яны цягнуць штодня гэты гуж, бо любяць сваю краіну і хочуць змяніць яе да лепшага", - распавёў Мікіта Камароў.