23 красавiка 2024, aўторак, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскі тэлевядоўца выявіўся копіяй злачынца з сюжэту

Пацешнае падабенства адзначылі СМІ і карыстальнікі сеціва.

Брытанец Джэйсан Махамед выявіўся надзвычай падобным да фотаздымку злачынца, паказанага ў праграме BBC Crimewatch, вядоўцам якой ён і з'яўляецца, паведамляе korrespondent.net са спасылкай на The Telegraph.

ФОТА: YOUTUBE CCTV LIVE NEWS

Інцыдэнт адбыўся падчас начнога выдання тэлеперадачы ў панядзелак 8 лютага. Нягледзячы на прыкметнае падабенства са зламыснікам, у кадры работнік тэлевізіі не паказаў свайго хвалявання.

Сцвярджаецца, што тэлевядоўца ніяк не можа быць злачынцам, бо чалавек, выяўлены на здымку, ужо злоўлены і адбывае васямнаццацігадовае пакаранне за напад на пенсіянера.

На сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Twitter Джэйсан Махамед пракаментаваў сітуацыю наступным чынам: "Дзякуй за твіты. Так, я бачыў выяву".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках