20 красавiка 2024, Субота, 1:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы: Зняцце санкцый з Беларусі павінна быць звязанае з вяршэнствам права і дэмакратыі

8
Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы: Зняцце санкцый з Беларусі павінна быць звязанае з вяршэнствам права і дэмакратыі
Конрад Шыманскі
Фотa: prawy.pl

Польшча падтрымала абмежаванне санкцый ЕЗ супраць Беларусі.

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Конрад Шыманскі 10 лютага ў Сейме заявіў, што Варшава падтрымлівае абмежаванне еўразвязаўскіх санкцый супраць прадстаўнікоў Беларусі.

Са слоў польскага дыпламата, якія перадае zn.ua, ЕЗ гатовы падкарэктаваць сваю цяперашнюю палітыку ў дачыненні да Беларусі ў бок большай адкрытасці, і Польшча падтрымлівае гэтую большую адкрытасць.

«Гэта азначае, што цяперашняя палітыка санкцый у дачыненні Менска будзе скарочаная да захавання эмбарга на гандаль зброяй і пакіданне ў санкцыйным спісе толькі чатырох чалавек, якія непасрэдна датычныя да знікнення апазіцыянераў у 1999-2000 гадах», - паведаміў Шыманскі.

Таксама ён дадаў, што лібералізацыя візавага рэжыму паміж ЕЗ і беларускімі чыноўнікамі будзе звязана з выкананнем правоў нацыянальных меншасцяў у Беларусі і асноў вяршэнства права і дэмакратыі.

Нагадаем, 28 кастрычніка Еўразвяз прыпыніў на чатыры месяцы санкцыі супраць прадстаўнікоў Беларусі. Пад «замарозку» трапілі 171 фізічная і 10 юрыдычных асоб.

Да канца лютага Рада міністраў замежных спраў павінна прыняць пастанову адносна далейшага лёсу санкцыяў. У «чорным спісе» пакуль што застаюцца чатыры чалавекі.

Як раней паведамляў charter97.org, лідары беларускай апазіцыі заклікалі ЕЗ захаваць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках