25 красавiка 2024, Чацвер, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новым паслом Польшчы ў Беларусі будзе Конрад Паўлік

Новым паслом Польшчы ў Беларусі будзе Конрад Паўлік
Конрад Паўлік
ФОТА: PAP

У Сэйме Польшчы ўчора падтрымалі кандыдатуру новага пасла Польшчы ў Беларусі Конрада Паўліка.

Візіт міністра Вітольда Вашчыкоўскага ў Менск, запланаваны на найбліжэйшы месяц, будзе арганізоўваць ужо новы пасол Польшчы ў Беларусі. Як чакаецца, ім стане 39-гадовы Конрад Паўлік, паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на польскія СМІ.

Будучага амбасадара Польшчы ў Беларусі ў камісіі замежных спраў Сейма прадстаўляў кіраўнік МЗС Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі. Ён знайшоў поўную падтрымку дэпутатаў, якія былі на пасяджэнні камісіі.

Міністр Вашчыкоўскі назваў Конрада Паўліка дасведчаным і прафесійным дыпламатам. Кажучы пра прыярытэты польскай палітыкі ў дачыненні Беларусі, кіраўнік МЗС Польшчы заявіў:

«Мы хацелі б мець на тым баку мяжы незалежнага, суверэннага і стабільнага партнёра, які акрамя таго - гэта было б марай - кіраваўся б прынцыпамі прававой дзяржавы».

Сам Конрад Паўлік адзначыў, што яго першым заданнем будзе добрая падрыхтоўка візіту ў Менск міністра замежных спраў Польшчы, які запланаваны праз некалькі тыдняў.

Паўлік заявіў, што будзе падтрымліваць усе дзяржаўныя і няўрадавыя арганізацыі ў іх праектах, адрасаваных польскай меншасці ў Беларусі:

«Глыбока веру, што пры добрай каардынацыі і мудрай выверанай палітыцы мы зможам малымі крокамі палепшыць сітуацыю польскай меншасці, не пагаршаючы стасункаў з афіцыйным Менскам».

Конрад Паўлік нарадзіўся ў 1976 годзе ў Варшаве, спецыяліст у галіне міжнародных палітычных і эканамічных стасункаў, вучыўся ў Галоўнай гандлёвай школе ў Варшаве і Орхускім універсітэце ў Даніі. Працаваў у адміністрацыі прэзідэнта і МЗС Польшчы, валодае ангельскай і расейскай мовамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках