18 красавiка 2024, Чацвер, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя і Саудаўская Арабія правядуць сумесныя вайсковыя вучэнні

Турцыя і Саудаўская Арабія правядуць сумесныя вайсковыя вучэнні

Вучэнні будуць праходзіць у рамках дамовы паміж Турцыяй і Саудаўскай Арабіяй - «сябраваць супраць агульных пагроз».

«Запланаваныя вучэнні не асоба нацэленыя на нейкія канкрэтныя мэты», - заявіў адзін высокапастаўлены дыпламат у Анкары, паведамляе Defense News (пераклад - «Европейская правда»).

Але аналітыкі застаюцца асцярожнымі. «Гэта відавочна крок, які, так ці інакш, справакуе іранскі адказ», - сказаў адзін вайсковы экспэрт у Анкары.

Суніцкі блок краін, у які ўваходзяць Турцыя, Саудаўская Арабія і Катар, змагаецца ў сірыйскім канфлікце супраць шыітаў, уключаючы прэзідэнта Сірыі Башара Аль-Асада, Іран і Ірак, што падтрымліваюцца Расеяй.

Летась у снежні Саудаўская Арабія заявіла, што будзе ініцыяваць намаганні для стварэння «войска Іслама», што будзе складацца з 34 суніцкіх мусульманскіх краін.

Раней сайт charter97.org паведамляў пра тое, што Саудаўская Арабія ўпершыню прапанавала адправіць наземныя войскі ў Сірыю для барацьбы з «Ісламскай дзяржавай».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках