29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Упраўленне справамі дыктатара хоча пашырыць свае ўладанні ў Сочы

6
Упраўленне справамі дыктатара хоча пашырыць свае ўладанні ў Сочы

Упраўленне справамі «прэзідэнта» Беларусі хоча павялічыць уласнасць у расейскім Сочы за кошт некалькіх катэджаў.

УСП ужо звярнулася ў расейскі суд з заявай аб прызнанні на іх правоў уласнасці Рэспублікі Беларусь, паведамляе сайт «Заўтра тваёй краіны».

Заява прэзідэнцкай установы адрасаваная адміністрацыі горада-курорта Сочы. Як сведчаць звесткі Арбітражнага суда Краснадарскага краю, яна прынятая ў канцы студзеня, распачатая адпаведная справа. Першае паседжанне прызначанае на 14 сакавіка гэтага года.

Між іншым, УСП намагае на перадачы Рэспубліцы Беларусь на правах уласнасці трох двухпавярховых катэджаў плошчай, адпаведна, 197 кв.м., 337,6 кв.м. і 337,5 кв. метраў.

Падрабязнасці справы не раскрываюцца. У якасці трэцяй асобы ў справе фігуруе дзяржаўная ўстанова «Санаторый Беларусь» у Сочы, што ўваходзіць у склад УСП.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках