25 красавiка 2024, Чацвер, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Польшчы: Мы хочам будаваць з Лукашэнкам нармальныя еўрапейскія стасункі

23
Кіраўнік МЗС Польшчы: Мы хочам будаваць з Лукашэнкам нармальныя еўрапейскія стасункі
Вітольд Вашчыкоўскі
ФОТА: EPA

Польшча жадае не дамаўляцца з Лукашэнкам, а будаваць з ім нармальныя еўрапейскія стасункі, заснаваныя на еўрапейскіх стандартах.

Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі ў інтэрв'ю «Радыё Польшча».

«Мы хочам аднавіць дыялог, у тым ліку, для таго каб клапаціцца аб прадстаўніках нацыянальнай меншасці, якія жывуць у Беларусі. Не атрымаецца клапаціцца пра польскую меншасць, не аднавіўшы дыялог з беларускімі ўладамі», - сказаў міністр замежных спраў Польшчы.

Вітольд Вашчыкоўскі выказаў надзею, што чарговая спроба Варшавы аднавіць кантакты з Менскам будзе ўдалай.

«Мы хочам не дамаўляцца з Лукашэнкам, а будаваць нармальныя еўрапейскія стасункі, заснаваныя на еўрапейскіх стандартах, для таго каб аднавіць сувязі з Беларуссю, а таксама схіліць уладу гэтай краіны па-еўрапейску ставіцца да сваіх грамадзянаў, у тым ліку і да польскай меншасці», - сказаў Вітольд Вашчыкоўскі.

Нагадаем, намеснік міністра замежных спраў Польшчы Конрад Шыманскі заявіў, што Польшча падтрымлівае палітыку адкрытасці Еўрапейскага звязу ў дачыненні да Беларусі, у тым ліку што тычыцца абмежавання санкцый супраць Менску.

Раней паведамлялася, што міністры замежных спраў ЕЗ зацвердзяць высновы аб Беларусі 15 лютага. У канцы мінулага года Рада ЕЗ прыняла пастанову прыпыніць на чатыры месяцы дзеянне санкцый у дачыненні да Беларусі.

У 2011 годзе Еўразвяз увёў санкцыі супраць прадстаўнікоў беларускіх уладаў, у тым ліку і супраць Аляксандра Лукашэнкі, у сувязі з фальсіфікацыяй вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і рэпрэсіямі ў дачыненні да апазіцыі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках