19 красавiка 2024, Пятніца, 8:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У пачатковай школе стане больш беларускай мовы

18
У пачатковай школе стане больш беларускай мовы
Фота: БелТА

З новага навучальнага года ў пачатковай школе павялічыцца колькасць гадзін вывучэння беларускай мовы.

Аднолькавую колькасць гадзін на вывучэнне беларускай і расейскай моваў плануецца ўвесці ў школах Беларусі з другога класа, паведамляе БелТА.

Першапачаткова такая навіна будзе тычыцца толькі другакласнікаў, паведаміла галоўная спецыялістка ўправы агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Булаўкіна.

"У нас з наступнага навучальнага года, пачынаючы з другога класа, незалежна ад мовы навучання будзе выдзеленая аднолькавая колькасць гадзін на вывучэнне расейскай і беларускай мовы і літаратуры", - сказала Ірына Булаўкіна.

Паводле яе слоў, гэта новаўвядзенне будзе ўкраняцца паступова: спачатку ў другім класе, праз год - у другім-трэцім класах, праз два гады - у другім, трэцім і чацвёртым класах.

"І так мы паступова пяройдзем на вывучэнне беларускай мовы з аднолькавай колькасцю гадзін, як у класах з пятага па адзінаццаты", - заўважыла галоўная спецыялістка. Ірына Булаўкіна патлумачыла: для малодшых класаў гаворка ідзе пра тры гадзіны на мову і дзве - на літаратуру, а пры навучанні на павышаным узроўні ў дзясятым-адзінаццатым класах - аб трох гадзінах на мову і трох на літаратуру.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках