26 красавiка 2024, Пятніца, 2:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навальны падаў у суд на Пуціна

7
Навальны падаў у суд на Пуціна
Аляксей Навальны

Актывіст сцвярджае, што прэзідэнт Расеі выдзеліў грошы з бюджэту фірме свайго зяця.

Стваральнік Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксей Навальны падаў адміністрацыйны пазоў у дачыненні да прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна. Пазоў пададзены ў Цвярскі суд Масквы, паведамляе сайт meduza.io.

На думку Навальнага, Пуцін не паведаміў пра канфлікт інтарэсаў, калі падпісваў пастанову аб выдзяленні сродкаў з Фонду нацыянальнага дабрабыту кампаніі «СІБУР», сярод акцыянераў якой уважаецца Кірыл Шамалаў. Раней ён згадваўся ў СМІ як муж Кацярыны Ціханавай, меркаванай дачкі Уладзіміра Пуціна.

Навальны сцвярджае, што Пуцін парушыў закон «Аб супрацьдзеянні карупцыі».

«Груба кажучы, у гэтай сітуацыі Пуцін абавязаны быў сказаць: хачу даць грошай «Сібуру», але там мой зяць у акцыянерах сядзіць, таму паведамляю вам, грамадзяне Расеі, пра канфлікт інтарэсаў, развязваць пытанне гэтае не буду - хай Мядзведзеў падпісвае», - напісаў на сваім сайце Аляксей Навальны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках