28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казахстан стайл: дарожныя знакі без дарогі

6

У казахскім горадзе Кызыларда з'явілася 500-метровая дарога з мноствам пешаходных пераходаў, але без асфальту.

«Машыны тут нават не могуць праехаць. Людзі носяць ваду і дровы. Тут слізка і брудна», - кажа мясцовы жыхар.

«Чаму б замест гэтых знакаў не зрабіць патрэбную дарогу?» - пытаецца іншы.

Калі журналісты звярнуліся па каментар да ўладаў, тыя адказалі, што дарога адпавядае фармальным крытэрам, паведамляе «Радыё Свабода». Але пасля таго, як рэпартаж выйшаў у свет, яны прыбралі дарожныя знакі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках