20 красавiка 2024, Субота, 19:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларусбанк» забараніў здымаць за мяжой гатоўку па картках без чыпаў

10
«Беларусбанк» забараніў здымаць за мяжой гатоўку па картках без чыпаў
Фотa: belta.by

Акрамя таго, уладальнікі картак з чыпам і магнітнай паласой не змогуць здымаць гатоўку з картак у 14 краінах.

Прычына, са словаў банкаўскага работніка, - гэта павелічэнне колькасці ашуканскіх аперацый у сістэмах MasterCard, Visa і Maestro. Забарона зняцця гатоўкі для картак з чыпамі з магнітнай паласой будзе дзейнічаць больш за год.

- У сувязі з інфармацыяй, якая паступіла ад міжнародных плацежных сістэм, пра павелічэнне колькасці ашуканскіх аперацый у шэрагу замежных краін у мэтах абароны інтарэсаў трымальнікаў карт (юрыдычных і фізічных асоб) ААТ «АСБ Беларусбанк» увёў часовыя абмежаванні на зняцце гатоўкі грашовых сродкаў з выкарыстаннем міжнародных плацежных карт банка, у тым ліку крэдытных, - паведамляе прэс-служба банка.

Уладальнікі звычайных карт з магнітнай паласой не змогуць здымаць грошы за мяжой у прынцыпе. А вось уладальнікі картак, якія змяшчаюць мікрапрацэсар (чып) і магнітную паласу, не змогуць зняць грошы ў наступных краінах:

ТАБЛІЦА: BELARUSBANK.BY

Забарону ўвялі да 20 кастрычніка 2017 года. Праўда, у выпадку экстранай неабходнасці забарону могуць скасаваць персанальна для вашай карты. Для гэтага трэба будзе напісаць заяву ў банк, дзе вам выдалі картку. Праўда, скасуюць яе толькі на тэрмін знаходжання ў гэтых краінах. Пры гэтым па картцы можна будзе зняць не больш за 150 даляраў цягам 24 гадзін.

- Абмежаванні не распаўсюджваюцца на безнаяўныя аперацыі з выкарыстаннем картак у пунктах гандлю і сэрвісу. Выключэнне складаюць аперацыі аплаты на АЗС на тэрыторыі ЗША, дзе ўсталяваны ліміт не больш за 100 даляраў ЗША ў эквіваленце цягам 24 гадзін, - паведамляе «Беларусбанк».

Акрамя таго, міжнародныя аплатныя сістэмы Visa і MasterCard часова прыпынілі абслугоўванне картак названых сістэм на тэрыторыі Крыму.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках