25 красавiка 2024, Чацвер, 1:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» аштрафавалі на 50 базавых адзінак

3
Каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» аштрафавалі на 50 базавых адзінак
Максім Вінярскі

Разам з іншымі актывістамі яго судзілі за акцыю супраць гвалту супрацоўнікамі міліцыі.

Сёння, 10 лютага, судзяць актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага, актывістку АГП Святлану Мішыну, праваабаронцу Наталлю Басалыгу-Гарачку, прадпрымальніка Алеся Макаева, актывіста Дзяніса Красачку. Іх абвінавачваюць у парушэнні артыкула 23.34. КаАП РБ (частка 3) - удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, паведамляе «Весна».

Справу актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага разглядала суддзя суда Ленінскага раёна Марына Запаснік. Вінярскі адмовіўся ўставаць падчас суду. Ён прызнаў, што быў на акцыі з плакатам, але не ўважае гэта за адміністрацыйнае правапарушэнне. Актывіст патлумачыў, што калі на яго складалі пратакол, то копію не выдалі і правы не патлумачылі.

Вінярскі распавёў суду пра выпадкі збіцця яго супрацоўнікамі міліцыі з 1999 года за ўдзел у акцыях. Суддзя папрасіў спыніць гэты аповед. Сведкамі паводле справы выступалі ўчастковы інспектар Ленінскага раёна Сяргей Басалый і Сёмуха Вадзім. Сведка паведаміў, што пра акцыю яму распавяло кіраўніцтва, аднак імя яго суддзя не дазволіла агучыць.

Актывіста абвінавацілі ў парушэнні артыкула 23.34. КаАП РБ (частка 3) - удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, здзейснены паўторна цягам года. Суд вынес пастанову - штраф сумай 50 базавых адзінак.

Разглядалася таксама адміністрацыйная справа Ніны Багінскай. Актывістка на суд не прыйшла, таму суддзя прыняў пастанову пачаць суд без яе. З пратаколу вынікае, што Багінская стаяла з бел-чырвона-белым сцягам.

У сведкі Вадзіма Сёмухі спыталі пра абставіны справы. Ён распавёў, што падчас несанкцыянаванага пікетавання Багінская знаходзілася ў групе людзей і трымала бел-чырвона-белы сцяг.

Прынятая пастанова пакараць Ніну Багінскую штрафам сумай 25 базавых адзінак.

Раней суд аштрафаваў Алеся Макаева на 10,5 мільёнаў.

30 студзеня ў Менску прайшла акцыя пратэсту супраць гвалту супрацоўнікаў міліцыі над грамадзянамі - пікет пад будынкам Вярхоўнага суда. Паводле звестак праваабаронцаў, якія праводзілі маніторынг мерапрыемства, супрацоўнікі міліцыі ў той дзень склалі 7 пратаколаў за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на грамадскіх актывістаў і палітыкаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках