18 красавiка 2024, Чацвер, 14:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бензін і цыгарэты зноў падаражаюць?

47
Бензін і цыгарэты зноў падаражаюць?

Міністэрствам фінансаў падрыхтаваны праект дакумента аб пазапланавым павышэнні ставак акцызаў на тытунёвыя вырабы і паліва з 1 сакавіка.

Пра гэта tut.by распавяла інфармаваная крыніца.

З ягоных слоў, для павелічэння паступлення даходаў у дзяржказну плануецца павысіць шэраг падаткаў і збораў. Крыніцы, прынамсі, вядома аб істотным падвышэнні ставак акцызаў на падакцызныя тавары - цыгарэты і бензін.

Удзельнік тытунёвага рынку сказаў, што чуў пра павелічэнне акцызу на цыгарэты ўсіх коштавых катэгорый на 20%. «Я чуў пра гэта. Былі абмеркаванні. Але канчатковая пастанова, наколькі я ведаю, яшчэ не прынятая», - сказаў ён.

Акрамя таго, як нам стала вядома, абмяркоўваецца падвышэнне ставак акцызаў на бензін. У прэс-службе канцэрна «Белнафтахім» сказалі, што не валодаюць інфармацыяй аб гэтым. «Мы толькі плацельшчыкі [акцызу]», - сказалі там.

«Зыходзячы з рэальных эканамічных умоў урад цяпер фармуе комплекс захадаў у балансаванні бюджэту на 2016 год. [Павышэнне акцызаў -] гэта адзін з захадаў. Але пастанова ў гэтым пытанні яшчэ не прынятая. Гэтыя і іншыя прапановы будуць абмяркоўвацца», - сказала прэс-сакратарка Мінфінансаў Ірына Комар, адказваючы на пытанне аб прапановах у падвышэнні ставак акцызаў.

Раней мы паведамлялі, што рыхтуецца праект указа аб увядзенні з 1 сакавіка падатку на паслугі сувязі ў памеры 10%. «Гэтае пытанне вельмі сур'ёзна прапрацоўваецца. Вялікая імавернасць яго адабрэння», - сказаў сёння прадстаўнік дзяржорганаў, які пажадаў захаваць ананімнасць.

Нагадаем, што бюджэт Беларусі на 2016 год сфармаваны, зыходзячы з кошту нафты 50 даляраў за барэль. Падзеі пачатку года адкарэктавалі кошт «чорнага золата» да 30-35 даляраў, вымусіўшы беларускі ўрад заняцца перапрагназаваннем расходаў і даходаў казны.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках