29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іслямаў: Калі Расея не спыніць рэпрэсіі - мы зойдзем у Крым раней

5
Іслямаў: Калі Расея не спыніць рэпрэсіі - мы зойдзем у Крым раней
ЛЯНУР ІСЛЯМАЎ
ФОТА: KRYMR.COM

Каардынатар акцыі блакады Крыму Лянур Іслямаў заявіў, што крымскія татары гатовыя да вызвалення паўвострава.

Пры гэтым, калі акупацыйныя ўлады будуць узмацняць рэпрэсіі, крымскія татары могуць зрабіць гэта раней, заявіў Лянур Іслямаў, каментуючы ператрусы ў дамах крымскіх татараў, якія праходзяць сёння ў Крыме, паведамляе «Гордан».

«Акупант павінен ведаць, што менавіта крымскія татары, карэнны народ Крыма, мы вернемся ў Крым. Мы будзем чакаць, калі гэта будзе магчыма. Але калі будзе прадаўжацца ціск на крымскіх татараў, гэты ціск будзе нарастаць, і мы ўбачым, што ў Крыме будзе пралівацца крымска-татарская кроў, мы зойдзем у Крым раней. Мы не для таго створаныя нашымі бацькамі, каб быць на службе ў акупантаў», - адзначыў ён.

Іслямаў дадаў, што ператрусы ў крымскіх татараў у анэксаваным Крыме служаць для таго, каб яны спалохаліся ўласнай нацыянальнасці, аднак ягоны народ ужо загартавалі ў выпрабаваннях.

Каардынатар акцыі блакады Крыму заклікаў крымскіх татараў уступіць у шэрагі крымска-татарскага батальёна.

Сёння ў Крыме праходзіць шквал ператрусаў у дамах крымскіх татараў, праводзяцца допыты актывістаў крымска-татарскага нацыянальнага руху, паведаміў кіраўнік Меджліса крымска-татарскага народа Рафат Чубараў.

«Сітуацыя з правамі чалавека ў акупаваным Крыме пагаршаецца з кожным днём. Пры гэтым увесь арсенал мэтанакіраваных рэпрэсій акупацыйныя ўлады накіроўваюць супраць крымскіх татараў», - заявіў ён.

У канца 2015 года каардынатар блакады Крыму Лянур Іслямаў паведаміў, што таварная блакада Крыма пераходзіць у фармат грамадзянскіх аб'яднанняў, якія будуць знаходзіцца на памежнай тэрыторыі, і актывісты фармуюць новы добраахвотніцкі батальён.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках