29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бел-чырвона-белы сцяг вывесілі ў Гомелі

5

Марафон «Люблю Беларусь» зрабіў прыпынак у Гомелі: нацыянальны сцяг з'явіўся ў цэнтральным парку горада на мосце праз раку Сож.

У Гомелі нацыянальны сцяг вывесіла 11 лютага маладая актывістка. Гэта адбылося ў цэнтральным парку горада на мосце праз раку Сож, паведамляе «Радыё Свабода».

«Гомель - адзін з памежных з Расеяй гарадоў, - распавяла дзяўчына - Таму бел-чырвона-белы сцяг Хрыста павінен аберагаць яго, як нішто іншае. Мяркую, што яшчэ існуе небяспека для нашай краіны з боку ўсходняга суседа».

Са слоў арганізатараў з «Маладога фронту», марафон «Люблю Беларусь» прадоўжыцца. Ён ужо наведаў 7 месцаў. «Можаш далучыцца і ты. Для гэтага дастаткова вывесіць нацыянальны сцяг на вуліцы свайго горада. Любіш Беларусь? Давядзі гэта справай!» - заклікаюць маладафронтаўцы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках