23 красавiка 2024, aўторак, 17:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якабсон: Хочаце бясплатнае жытло ад дзяржавы - нараджайце дзяцей або едзьце ў вёску

66
Якабсон: Хочаце бясплатнае жытло ад дзяржавы - нараджайце дзяцей або едзьце ў вёску
Александр Якобсон

Памочнік Лукашэнкі вызначыў два верныя спосабы атрымаць дзяржаўнае жыллё.

- Тэма жылля для маладых спецыялістаў ва ўсе часы застаецца актуальнай. Праблема ў тым, што адназначнага рэцэпту для развязання гэтага пытання няма. Ёсць толькі некаторыя падыходы. Найбольш надзейны - самому зарабіць на жыллё. Зразумела, не ўсім гэта пад сілу, таму сёння існуе арэнднае жыллё, іпатэка, льготнае крэдытаванне. Калі ж казаць пра самы просты спосаб без асаблівага ўкладу сродкаў - то гэта нараджэнне траіх і больш дзяцей. Бо шматдзетныя сем'і маюць права на атрыманне бясплатнага жылля ад дзяржавы, - сказаў Аляксандр Якабсон журналістам на Пленарным пасяджэнні I Форуму працоўнай моладзі горада Менска, піша Інтэрфакс.

Ёсць і альтэрнатыўны варыянт для тых, хто хоча атрымаць бясплатнае жыллё, але трыма дзецьмі абзаводзіцца не плануе: з'ехаць жыць у сельскую мясцовасць, прадоўжыў ён.

- Сёння ў тых жа аграгарадках ёсць вольнае добраўпарадкаванае жыллё з усімі выгодамі. Маладыя спецыялісты там заўсёды запатрабаваныя, і ў свабодных рабочых месцах нястачы няма, - адзначыў памочнік Лукашэнкі.

Раней, як паведамляў charter97.org, памочнік Лукашэнка заяўляў, што ў Беларусі трэба ці падвышаць пенсійны ўзрост, ці памяншаць заробак.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках