23 красавiка 2024, aўторак, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына прадоўжыць дзеянне памежнага кантролю

1
Нямеччына прадоўжыць дзеянне памежнага кантролю
ФОТА З САЙТА BELANEWS.RU

Урад Нямеччыны хоча падоўжыць дзеянне памежнага кантролю яшчэ на тры месяцы.

Пра гэта заявіў кіраўнік МУС Нямеччыны Томас дэ Мэзьер, паведамляе Deutsche Welle.

Дзеянне ўзмоцненага рэжыму, які заканчваецца ў сярэдзіне лютага, павінна быць прадоўжанае яшчэ на тры месяцы - да 13 траўня.

Са словах Томаса дэ Мэзьер, Нямеччына ўжо паведаміла аб падаўжэнні кантролю Еўракамісіі і краінам Шэнгенскага пагаднення.

"Узмоцнены кантроль - гэта патрэбны элемент кіравання для забеспячэння спарадкаванага ўезду ў краіну і грамадскага парадку", - заявілі ў МУС.

Акцэнт будзе рабіцца на бяспеку на мяжы з Аўстрыяй, з якой Бэрлін ужо ўзгадніў свае дзеянні.

Нагадаем, 13 верасня 2015 года ў Нямеччыне ўпершыню заявілі аб вяртанні да часовага кантролю на межах праз небывалы наплыў уцекачоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках