25 красавiка 2024, Чацвер, 3:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банкі прапануюць перавесці валютныя крэдыты ў рублёвыя

20
Банкі прапануюць перавесці валютныя крэдыты ў рублёвыя
ФОТА З САЙТА MYFIN.BY

Стаўка на «абноўленым» крэдыце складзе 25% гадавых.

Прыёрбанк прапанаваў сваім кліентам, якія маюць валютныя крэдыты, перавесці іх у рублёвыя. Як паведамляецца на сайце банка, зрабіць гэта можна будзе з 22 лютага да 31 сакавіка. Стаўка на «абноўленым» крэдыце складзе 25% гадавых, піша tut.by.

Валютныя крэдыты банкі перасталі выдаваць яшчэ ў 2009 годзе. Пасля разавай дэвальвацыі беларускага рубля Нацбанк увёў забарону на крэдытаванне фізічных асоб у далярах-еўрах, каб абараніць насельніцтва ад рызык. Але ўжо выдадзеныя пазыкі нікуды не дзеліся, і на фоне цяперашняй сітуацыі з курсамі валют выплачваць іх становіцца ўсё больш складана.

Толькі з пачатку года беларускі рубель страціў да даляра 15,7%, да еўра - 18,4%.

Як правіла, змяніць валюту дамовы кліент можа толькі са згоды банка. Прыёрбанк пастанавіў сам прапанаваць кліентам такую магчымасць.

«На гэты момант крэдыты фізічным асобам у замежнай валюце складаюць блізу 5% крэдытнага партфеля фізічных асоб ААТ «Прыёрбанк». У асноўным гэта валютныя крэдыты на фінансаванне будаўніцтва або набыцця нерухомасці, аформленыя тэрмінам на 10 - 15 гадоў», - распавялі ў прэс-службе банка.

Пераводзіць пазыку з валюты ў рублі банк будзе толькі ў тым выпадку, калі ў кліента не было штрафаў і пратэрмінаванай запазычанасці ў крэдытах. Незалежна ад таго, якая была крэдытная стаўка ў далярах, пасля змены валюты паводле дамовы трэба будзе плаціць банку 25% гадавых.

У банку адзначаюць, што гэта хоць і прывядзе «да нязначнага росту штомесячных выплат ў кароткатэрміновым перыядзе, аднак гэтая прапанова будзе цікавая ў сярэднетэрміновым і доўгатэрміновым перыядзе за кошт мінімізацыі валютных рызык».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках