28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўскія мытнікі прымусілі новазеландца заплаціць 35 мільёнаў за «паркоўку»

22
Магілёўскія мытнікі прымусілі новазеландца заплаціць 35 мільёнаў за «паркоўку»
ФОТА З САЙТА NAVINY.BY

Падарожнік прыехаў на матацыкле, але паляцеў назад без яго - пакінуў байк у Беларусі.

Грамадзянін Новай Зеландыі атрымаў ліст ад Магілёўскай мытні. Падарожнічаючы летам 2015 года па Беларусі, ён выпадкова парушыў заканадаўства Еўразійскага эканамічнага саюза, піша MyCity.by.

Як паведамілі ў Магілёўскай мытні, у ліпені мінулага года аматар падарожжаў перасек мяжу нашай краіны на матацыкле. Заканадаўства ЕАЭС дазваляе замежнікам часова увозіць свае транспартныя сродкі без выплаты мыт. Але да заканчэння тэрміну часовага ўвозу, устаноўленага мытным органам, транспартныя сродкі трэба вывезці за межы ЕАЭС. Пакідаеш - выплаці ўсе належныя мыты.

Новазеландзец ведаў аб гэтых патрабаваннях. Але сам дадому паляцеў, а матацыкл пакінуў. Аднак гэты факт не схаваўся ад супрацоўнікаў Магілёўскай мытні.

Дарэчы, жыхар далёкай краіны не толькі прызнаў сваю віну, але і знайшоў магчымасць выплаціць узніклую запазычанасць сумай 35 млн рублёў.

І гэта не адзінкавы выпадак: такія ж лісты накіроўваюцца ў Нямеччыну, Галандыю, Бэльгію, Польшчу, Літву, Латвію і многія іншыя краіны.

За ўвесь 2015 год з падаткаў з замежных грамадзян, якія парушылі ўстаноўлены мытняй тэрмін часовага ўвозу транспартных сродкаў для асабістага карыстання, у бюджэт Беларусі паступіла больш як 2 млрд рублёў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках