20 красавiка 2024, Субота, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ІП пасля «перамоваў» з уладамі: «Мы засталіся ні з чым»

22
ІП пасля «перамоваў» з уладамі: «Мы засталіся ні з чым»
Фота: belapan.com

Мараторый на дзеянне ўказу №222 улады ўводзіць не будуць, а падатковая працягне праверкі ІП.

Пра гэта чыноўнікі чарговым разам 11 лютага паведамілі гандлярам на другім пасяджэнні рабочай групы ў пытаннях дзейнасці ІП.

У чацвер у Мінэканомікі працягнулі абмяркоўваць дзеянне ўказа №48 «Аб мерах забеспячэння дзяржаўнага кантролю (нагляду) за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў», паводле якіх на тавары лёгкай прамысловасці павінны быць сертыфікаты.

«На сустрэчы таксама абмеркавалі меры адміністрацыйнай адказнасці ў штрафных санкцыях. Мы казалі, што ІП спачатку павінны выносіць папярэджанне, а калі ён не выправіць памылку, то атрымае штраф сумаю ад 1 да 15 базавых велічынь, - распавёў tut.by дырэктар аналітычнага цэнтра Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Анатоль Змітровіч. - Але ва ўладаў іншае меркаванне з гэтай нагоды: яны прапануюць знізіць максімальны штраф з 500 да 300 базавых велічынь. Вядома, мы лічым гэта спусташэннем прадпрымальнікаў, а не адміністрацыйным пакараннем. Мы ў прынцыпе засталіся ні з чым».

У Мінэканомікі таксама абмеркавалі дзеянне ўказу №222. Таго самага нашумелага дакумента, праз які вось ужо другі месяц не працуюць многія ІП.

«МПЗ пры абмеркаванні гэтага ўказа чарговым разам пацвердзіла сваю непрымірымую пазіцыю: мараторыя не будзе, праверкі працягнуцца на аснове дзейнага заканадаўства. На нашу прапанову аб увядзенні прэзумпцыі невінаватасці за дакументы на тавары з РФ, бо ІП не заўсёды могуць пацвердзіць, што закупілі яго ў расейскіх контрагентаў, прадстаўнікі ўлады сказалі, што яны такія дакументы не будуць прымаць», - паведаміў лідар грамадскага аб'яднання «Перспектыва» Анатоль Шумчанка, які таксама прысутнічаў на пасяджэнні ў Мінэканоміцы.

Ён наракае, што «ўлады і не гавораць, як нам першапачаткова праверыць, ці сапраўды тая ці іншая расейская фірма легальна працуе на тэрыторыі МС».

«Атрымліваецца тупік. У МПЗ нам кажуць, ідзіце на свой страх і рызыку і гандлюйце, але ў нас ёсць права праверыць гаспадарчую дзейнасць кампаніі і ці сапраўды была ўгода. Але былі выпадкі, калі расейскія прадаўцы адмаўляліся казаць, што прадавалі беларусам тавары», - кажа лідар «Перспектывы».

15 лютага прадпрымальнікі маюць намер выходзіць пратэставаць на вуліцы Менска ды іншых гарадоў Беларусі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках