20 красавiка 2024, Субота, 7:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прадэманстравалі працы ўкраінскіх і беларускіх мастакоў з зоны АТА

3
У Менску прадэманстравалі працы ўкраінскіх і беларускіх мастакоў з зоны АТА
ФОТА: Іна Кардаш

Мастакі прэзентавалі на выставе ва ўкраінскім пасольстве блізу 30 сваіх карцін.

Выстава ва ўкраінскім пасольстве 11 лютага прайшла ў незвычайнай атмасферы, піша «Наша Нiва». І справа нават не ў тым, што праект такога кшталту наважыліся ўпершыню паказаць у Менску. Ужо на ўваходзе ў фае пасольства на Старавіленскай вуліцы адчуваўся яе асаблівы фармат з нотай трагізму.

Свае творчыя работы прэзентавалі мастакі, якія пабывалі ў зоне АТА і рызыкавалі ўласным жыццём. «З Украінай у сэрцы» - такім стаў супольны праект украінскіх і беларускіх жывапісцаў і фатографаў. Гэтыя людзі на свае вочы ўбачылі адваротны бок жыцця. Такое ніколі не знікае ні з сэрца, ні з памяці.

Часовы павераны УКРАІНЫ Ў БЕЛАРУСІ ВАЛЕРЫЙ ДЖЫГУН
ФОТА: Іна Кардаш
ПАСОЛ ЛІТВЫ Ў БЕЛАРУСІ Эвалдас Ігнатавічус
ФОТА: Іна Кардаш

Экспазіцыю, прысвечаную трагедыі на паўднёвым усходзе Украіны, адкрываў часовы павераны Украіны ў Беларусі Валерый Джыгун. Ён прымеркаваў адкрыццё выставы да гадавіны падпісання Менскіх дамоўленасцей.

ВЫСТАВА МАСТАКОЎ З ЗОНЫ АТА
ФОТА: Іна Кардаш

Цягам паўгадзіны прысутныя маглі праглядзець дзве кароткаметражныя кінастужкі, у сюжэт якіх былі пакладзеныя трагічныя падзеі на паўднёвым усходзе Украіны. Вялікая ўвага таксама была ўдзеленая гібелі беларуса Міхаіла Жызнеўскага ў гушчы падзей ўкраінскай рэвалюцыі. У асяроддзі мастакоў адзначылі, што хлопец чалавек «загінуў праз расейскую зброю». Сярод гледачоў быў заўважаны і амбасадар Літвы ў Беларусі Эвалдас Ігнатавічус.

Алесь Чаркашын. КАРЦІНА ЎКРАІНСКАГА мастака Тараса НОСАРА
ФОТА: Іна Кардаш

Ніводзін з шасцярых мастакоў, што творча пераасэнсавалі падзеі на Данбасе, не застаўся па-за ўвагай. Дарэчы, выставу яны арганізавалі за ўласныя сродкі. Тарас Носар, Генадзь Драздоў, Алесь Цыркуноў, Алесь Суша, Андрэй Такінданг, Алесь Пушкін прэзентавалі блізу 30 сваіх карцін.

Акрамя карцін прафесійных мастакоў, арганізатары ўключылі ў экспазіцыю і некалькі дзіцячых малюнкаў, а таксама фатаграфіі.

Беларускі мастак і ўдзельнік выставы Генадзь Драздоў распавёў пра мэты правядзення экспазіцыі аб ваенных матывах ва Украіне.

ВЫСТАВА МАСТАКОЎ З ЗОНЫ АТА
ФОТА: Іна Кардаш

«Наша выстава - гэта першы крок да таго, каб паспрабаваць мастацкімі сродкамі выказаць трагедыю і данесці яе да гледача. Такім чынам мы хочам зрабіць унёсак у прымірэнне двух бакоў», - заявіў беларускі мастак Генадзь Драздоў.

Пасля выступу ўкраінца мастака Тараса Носара зала апладавала. Хвалюючая ўкраінская мова чалавека, які не з чутак ведае, што такое чалавечае гора, не пакінула нікога абыякавым. На выставе Тарас быў адзіным прадстаўніком мастакоў ад украінскай дыяспары. Як выказаўся сам Носар, яму было «і радасна, і адначасова - сумна» прадстаўляць Украіну толькі ад адной асобы - сваёй уласнай.

«Мышы і сабакі - гэта ўсё, што ёсць у Пясках. Больш там нікога няма. Але моцна не хочацца, каб наша зямля была такой, я думаю, яна будзе адзінай, і таксама думаю, што там не будзе гэтых мышэй і сабак», - выказаў надзею Тарас Носар.

ЭКСПАЗІЦЫІ ЎКРАІНСКІХ І БЕЛАРУСКІХ МАСТАКОЎ
ФОТА: Іна Кардаш

Ягоны беларускі калега, Аляксандр Цыркуноў, заклікаў прысутных украінцаў звярнуцца ў Міністэрства культуры з просьбай адкрыць у Беларусі бібліятэку імя Тараса Шаўчэнкі. І нагадаў, што 2016 год у Беларусі - гэта год культуры.

ТВОРЧАЯ экспазіцыю беларускага мастака Алеся Пушкіна
ФОТА: Іна Кардаш

«Мне як беларусу крыху сорамна, што мы маем столькі розных бібліятэк, у тым ліку расейскіх вельмі шмат, а ўкраінскай няма ніводнай. Ёсць бульвар Шаўчэнкі, ёсць сквер Шаўчэнкі, а бібліятэкі няма», - сказаў Цыркун, згадаўшы таксама пра год культуры ў Беларусі.

ТВОРЧАЯ экспазіцыю беларускага мастака Алеся Пушкіна
ФОТА: Іна Кардаш

Выставу наведаў і першы беларускі ўладальнік літаратурнай прэміі «Воін Святла» Анатоль Бароўскі за кнігу «Воляй абраны». Саму прэмію заснавалі Нацыянальны саюз пісьменнікаў Украіны і Саюз беларускіх пісьменнікаў летам 2015 года. Такой прэміяй адзначаюць найлепшую беларускую або ўкраінскі прозу.

Побач з карцінамі мастакоў змясціўся інфармацыйны стэнд з інфармацыяй аб украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанцы.

КАРЦІНА БЕЛАРУСКАГА МАСТАКА Алеся Цыркунова
ФОТА: Іна Кардаш
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках