24 красавiка 2024, Серада, 1:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лепелі грузавік з людзьмі сутыкнуўся з аўтацыстэрнай

6

Два чалавекі загінулі, сямёра пацярпелі.

Сёння раніцай у Лепелі сутыкнуліся грузавыя аўтамабілі DAF і ГАЗ-66, паведамілі сайту charter97.org у Следчым камітэце.

Сёння раніцай кіроўца аўтамабіля ГАЗ-66, мужчына 1963 года нараджэння, які рухаўся па Аршанскай шашы, сутыкнуўся з сустрэчнай аўтацыстэрнай DAF (кіроўца 1973 году нараджэння).

- У выніку дарожна-транспартнага здарэння два пасажыры аўтамабіля ГАЗ-66 памерлі на месцы здарэння, - паведамілі ў СК. - Астатнія пяцёра пасажыраў аўтамабіля ГАЗ, яго кіроўца і кіроўца аўтамабіля DAF дастаўленыя ў лякарню з цялеснымі пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці.

На месцы здарэння працуюць следчыя ва ўзаемадзеянні са спецыялістамі Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз, дапытваюцца сведкі здарэння.

ФОТА: Следчага камітэта
Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках