29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-дэпутат Дзярждумы: «Раснафта» цяпер у такім стане, што нікому дарма не патрэбная

3

Расейскія ўлады, захапіўшы нафтавыя актывы кампаніі ЮКАС, давялі іх да жаласнага стану сваёй некампетэнтнасцю.

Пра гэта заявіў у эфіры «Радыё Свабода» расейскі апазіцыянер, былы дэпутат Дзярждумы Аляксей Кандаураў.

Каментуючы абвяшчэнне расейскім аддзяленнем Інтэрпола ў міжнародны вышук расейскага апазіцыянера і былога кіраўніка ЮКАСа Міхаіла Хадаркоўскага, Кандаураў адзначыў, што адабранне ўласнасці ва ўладальнікаў ЮКАСа стала тым момантам у гісторыі сучаснай Расеі, які «разгарнуў вектар развіцця краіны».

Эканамічны і палітычны тупік, у якім апынулася Расея, быў справакаваны справай ЮКАСа, падкрэсліў апазіцыянер.

«А калі браць кампанію «Раснафта», да якой перайшлі асноўныя актывы ЮКАСа, паглядзіце, у якім крытычным стане гэтая кампанія знаходзіцца. У яе капіталізацыя цяпер $30 млрд з невялікім, а запазычанасцяў пад $60 млрд. Такая кампанія добрым інвестарам дарма не патрэбная», - адзначыў ён.

Пры гэтым Кандаураў абвінаваціў кіраўніцтва «Раснафты» ў некампетэнтнасці і непрафесіяналізме. У якасці прыкладу ён прывёў прэзідэнта кампаніі Ігара Сечына, які, паводле ягоных слоў, паўгода таму абяцаў, што нафта хутка будзе каштаваць $120 за барэль, а цяпер прагназуе, што яе кошт упадзе да $10 за барэль.

Калі Хадаркоўскі выйшаў на волю, Сечын пажартаваў, што можа працаўладкаваць яго на нафтавую свідравіну, нагадаў экс-дэпутат. А пры Хадаркоўскім Сечына з ягонай некампетэнтнасцю «не толькі на свідравіну б не ўзялі», але і «да параднага пад'езда не дапусцілі б», выказаў меркаванне Кандаураў.

11 лютага расейскія СМІ са спасылкай на ўласныя крыніцы ў праваахоўных органах РФ апублікавалі паведамленне пра тое, апазіцыянер Міхаіл Хадаркоўскі абвешчаны ў міжнародны вышук праз Інтэрпол. Пазней прэс-сакратарка палітыка Кюле Піспанен зняпраўдзіла гэтую інфармацыю. Яна таксама заявіла, што Хадаркоўскі падумае над запытам палітычнага прытулку за мяжой.

У снежняі2015 года Хадаркоўскі быў завочна арыштаваны і абвешчаны ў міжнародны вышук паводле справы аб арганізацыі забойства мэра Нафтаюганска Уладзіміра Петухова ў 1998 годзе. Следчыя мяркуюць, што Хадаркоўскі, быдучы акцыянерам і старшынём праўлення ЮКАСа, даручыў супрацоўнікам кампаніі Леаніду Неўзліну і Аляксею Пічугіну, а таксама іншым грамадзянам забойства Петухова і прадпрымальніка Яўгена Рыбіна.

9 снежня Хадаркоўскі назваў гэтыя абвінавачванні хлуснёй і заявіў, што ў Расеі адбыўся антыканстытуцыйны пераварот і рэвалюцыя непазбежная.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках