28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідара прадпрымальнікаў з Баранавічаў папярэдзілі

13
Лідара прадпрымальнікаў з Баранавічаў папярэдзілі
Мікалай Чарнавус

Міліцыя пагражае крымінальнай справай лідару прадпрымальніцкага руху ў Баранавічах Мікалаю Чарнавусу за заклік ехаць у Менск на мітынг.

Лідара прадпрымальнікаў выклікалі на 12 лютага ў гарадскі аддзел унутраных спраў напярэдадні ўвечары званком праз мабільны тэлефон, паведаміў БелаПАН Мікалай Чарнавус.

«Сёння ў міліцыі мяне папярэдзілі, што калі я буду заклікаць прадпрымальнікаў горада паехаць у Менск на мітынг, праводзіць у Баранавічах якія-небудзь несанкцыянаваныя акцыі, то мяне могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай або нават да крымінальнай адказнасці», - сказаў актывіст.

З ягоных слоў, у міліцыі ён падпісаў афіцыйнае папярэджанне з гэтай нагоды.

«Я мяркую, што такім чынам улады імкнуцца не дапусціць акцый пратэсту індывідуальных прадпрымальнікаў, якія сталі закладнікамі ўказу №222, што пакінуў іх без працы, а значыць, без сродкаў да існавання», - заявіў Чарнавус.

Ён адзначыў, што 1 студзеня на рынках горада прыпыніла працу большасць прадпрымальнікаў.

Нагадаем, што з 1 студзеня 2016 года беларускія ІП масава спынілі гандаль. З гэтай даты, згодна з указам Лукашэнкі, прадпрымальнікі не змогуць прадаваць тавары лёгкай прамысловасці, увезеныя з краін Мытнага саюза, без сертыфікатаў. З пачатак студзеня 2016 га на пустуючых рынках і ў гандлёвых цэнтрах Беларусі праходзяць стыхійныя мітынгі прадпрымальнікаў.

Антыкрызісны форум прадпрымальнікаў, які праходзіў 11 студзеня ў менскім гатэлі «Беларусь», сабраў блізу паўтары тысячы прадстаўнікоў малога бізнэсу.

Другі форум прадпрымальнікаў Беларусі ў гатэлі «Пекін» у Менску сабраў больш за тысячу чалавек. У выніковай рэзалюцыі пастанавілі патрабаваць скасавання абмежавальных захадаў для дробнага бізнэсу непасрэдна ў Лукашэнкі і правесці 15 лютага мітынг на плошчы Бангалор у Менску. Многія лідары прадпрымальнікаў не пагадзіліся з рэзалюцыяй форуму і заклікалі калег аб'ядноўвацца і выходзіць на галоўную Плошчу краіны.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках