29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шчоткіна: Дапамогу ў беспрацоўі павялічым не для ўсіх

25
Шчоткіна: Дапамогу ў беспрацоўі павялічым не для ўсіх
Мар'яна Шчоткіна
ФОТА: «ЕЎРАРАДЫЁ»

У Беларусі дапамогу ў беспрацоўі, якая цяпер складае блізу $10, будуць налічваць з улікам стажу і прычын звальнення з працы.

Дапамога ў беспрацоўі будзе прывязаная да бюджэту пражытачнага мінімуму, але з улікам дыферэнцыраванага падыходу, заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна сёння на выніковай калегіі міністэрства, паведамляе карэспандэнт БелТА.

«Вядзецца распрацоўка прапаноў павелічэння дапамогі ў беспрацоўі пры ўвязцы з бюджэтам пражытачнага мінімуму, але з улікам дыферэнцыраванага падыходу: у залежнасці ад прычын страты працы, працоўнага стажу і г.д.», - адзначыла міністр.

«Задача нашых структур - дапамагчы людзям, якія жадаюць і гатовыя працаваць», - сказала Мар'яна Шчоткіна. Зе яе слоў, з аднаго боку, невялікі рост беспрацоўя стварае канкурэнтнае асяроддзе і з'яўляецца стымулам для павышэння свайго прафесійнага ўзроўню, беражлівага стаўлення да працоўнага месца. З іншага боку, у 2015 годзе звольненыя за прагул і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны 41 тысяч работнікаў супраць 10 тысяч, звольненых у сувязі са скарачэннем колькасці або ліквідацыяй арганізацыі. Адзначаецца значная розніца ва ўдзельнай вазе зарэгістраваных беспрацоўных з гэтых катэгорый работнікаў - 5,7% і 2,2% адпаведна. Мар'яна Шчоткіна мяркуе, што «гэты факт насцярожвае».

Раней сайт charter97.org паведамляў, што сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў Баранавічах зраўняўся з коштам праязнога.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках