24 красавiка 2024, Серада, 19:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папугаі «паляцелі» ад беларускіх памежнікаў

17
Папугаі «паляцелі» ад беларускіх памежнікаў
ФОТА: AMADINA24.RU

Прыгоды «кантрабандных» папугаяў прадаўжаюцца.

Нагадаем, 440 шчыльна спакаваных птушак былі знойдзеныя памежнікамі ў аўтамабілі ў беларуса недалёка ад украінскай мяжы. Лёсам птушак неадкладна заклапацілася грамадскасць, успомніўшы, як у 2008 годзе ў такіх абставінах беларускія ветэрынары спалілі больш за 300 папугаяў. Учора Мінпрыроды абнадзеіла: расправы не будзе. З тых часоў птушак не могуць знайсці, паведамляе onliner.by.

Пачалася эпапея з таго, што 9 лютага мазырскія памежнікі спынілі ў Лельчыцкім раёне легкавы аўтамабіль, якім кіраваў жыхар Баранавічаў. Знайшлі 440 папугаяў розных відаў у скрынцы.

Памежнікі тлумачаць, што сваю функцыю выканалі - выявілі парушальніка. Той, праўда, запэўніваў, што купіў птушак на тэрыторыі Беларусі, але дакументы не падаў.

Сляды абрываюцца ў Лельчыцкім веткантролі, куды быццам бы даставілі птушак. Яго кіраўнік Канстанцін Кудласевіч захоўвае загадкавасць.

- П'юць, ядуць, далей без каментароў, - і кідае трубку.

Дзе яны «п'юць і ядуць» - асобнае пытанне. Паводле наяўнай інфармацыі, папугаі перададзеныя на адказнае захоўванне таму самаму чалавеку, які іх перавозіў. Ён таксама падпускае туману - праз тэлефон размаўляе слабым голасам, скардзіцца на дрэннае самаадчуванне. Дзе папугаі - адказваць не хоча. Прытрымліваецца адначасова дзвюх версій - што птушак яму не перадавалі і што яны «паляцелі ў акно».

Абаронцы птушак тым часам не знаходзяць сабе месца - невядома, ці карміў хто-небудзь іх увесь гэты час, ці жывыя яны наогул. Мяркуюць, што іх проста ціхенька спалілі б, каб не мець галаўнога болю, - калі б не падняўся шум. Маўляў, лепш бы не затрымлівалі - цалейшыя былі б.

- У птушак хуткі метабалізм, калі не пакарміць своечасова, яны могуць загінуць, - тлумачыць сваю занепакоенасць кіраўнік арганізацыі «Ахова птушак Беларусі» Аляксандр Вінчэўскі.

У Міністэрстве прыроды кажуць, што таксама заклапочаныя лёсам птушак. Але пакуль так і незразумела, хто за іх адказвае. І дзе яны наогул?

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках