19 красавiка 2024, Пятніца, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маскоўскі суд адмовіўся разглядаць пазоў Навальнага да Пуціна

4
Маскоўскі суд адмовіўся разглядаць пазоў Навальнага да Пуціна
Аляксей Навальны

Заява Аляксея Навальнага не падлягае разгляду ў парадку адміністрацыйнага справаводства.

Цвярскі суд Масквы адмовіўся разглядаць пазоў Аляксея Навальнага да прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, бо заява не падлягае разгляду ў парадку адміністрацыйнага справаводства, паведамляе расейская служба BBC.

"Вызначэннем суддзі ў прыняцці адміністрацыйнага заявы Навальнага да прэзідэнта Расейскай федэрацыі Пуціну адмоўлена, бо яна не падлягае разгляду і выраку ў парадку адміністрацыйнага справаводства", - распавяла "Інтэрфаксу" прэс-сакратарка суда Анастасія Дзюрка.

Раней паведамлялася, што Навальны звярнуўся ў суд з пазовам да прэзідэнта РФ, які, на ягоную думку, дапусціў парушэнне антыкарупцыйнага заканадаўства.

На ягоную думку, расейскі прэзідэнт парушыў федэральны закон "Аб супрацьдзеянні карупцыі", не паведаміўшы пра канфлікт інтарэсаў пры выдзяленні сродкаў з Фонду нацыянальнага дабрабыту кампаніі СІБУР у кастрычніку 2015 года.

Як піша на сваім сайце Навальны, грунтуючыся на расследаванні, якое ў лістападзе апублікавала агенцтва Рэйтэр, чалец рады дырэктараў СІБУРу Кірыл Шамалаў з'яўляецца мужам меркаванай дачкі Уладзіміра Пуціна Кацярыны Ціханавай, а такім чынам, як мяркуецца, даводзіцца яму зяцем.

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў агенцтву ТАСС, што Пуціну не вядома пра пазоў супраць яго з боку Навальнага.

Крэмль таксама не каментуе паведамленні аб тым, што Кацярына Ціханава з'яўляецца дачкой расейскага прэзідэнта.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках