23 красавiка 2024, aўторак, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што будуць есці-піць у Менску музыкі легендарнага гурта Manowar

3
Што будуць есці-піць у Менску музыкі легендарнага гурта Manowar

У аўторак, 16 лютага, упершыню ў Менску выступіць легендарны гурт Manowar.

Як піша БелТА, высветлілася, у калектыве адначасова ёсць веганы і заўзятыя мясаеды, фанаты гранолы і арганічных разынак, а таксама аматары запраў, інфармуюць «Беларускія навіны».

Снедаць амерыканцы будуць... па-амерыканску: яйкі, бекон, джэмы, бейглы, шматкі, тосты з арахісавым маслам. Цікава, што на гэты прыём ежы музыкі адводзяць ажно тры гадзіны.

Абед і вячэра абавязкова павінны ўключаць у сябе суп, гарачыя вегетарыянскія, рыбныя і мясныя стравы і як мага больш свежых салатаў.

У грымёрцы заснавальніка гурта Джоўі Дзімаё будзе чакаць вялікая колькасць безалкагольных напояў і вады, але ніякіх перакусаў. Музыка - відавочны праціўнік бутэрбродаў і фастфуду, нездарма ж ён папрасіў у грымёрны пакой гранаты, сельдзярэй, моркву і ... прафесійную сокавыціскалку.

Да алкаголю музыкі Manowar практычна абыякавыя. Адзіная просьба - не паіць іх танным віном. А вось ад італійскіх чырвоных вінаў 2001-2003 гадоў калектыў дакладна не адмовіцца.

Акрамя таго, каралі метала збіраюцца прадэгуставаць найлепшыя гатункі беларускага піва - замовілі 16 бутэлек на пробу.

Нагадаем, сярод гледачоў менскага канцэрта амерыканскай хэві-метал-гурта Manowar будзе разыграны матацыкл Harley-Davidson. Такую ідэю арганізатарам канцэрта прапанаваў заснавальнік і бас-гітарыст Manowar Джоўі Дзімаё.

Уладальнік білета павінен у абавязковым парадку знаходзіцца ў глядзельнай зале. У адваротным выпадку выйгрыш не будзе ўлічаны, і жалезны конь «выправіцца» да іншага шчасліўчыка, нумар якога выцягнуць наступным.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках