23 красавiка 2024, aўторак, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарка Берасця: «Усюды заціскаюць накруткі. Так можна і разьбу сарваць»

10

Што думаюць пра новыя абмежаванні на ўвоз тавараў з-за мяжы жыхары Берасця.

Пра гэта паведамляе «Белсат».

Жыхары Берасця выказаліся пра новыя абмежаванні на ўвоз тавараў з-за мяжы:

«Мы зноў станем трохі бяднейшымі. Сёння, калі ўвесь свет такі неадназначны і мы жывем сціпла, я не думаю, што гэта добра».

«Ужо беларусы ў такой сітуацыі, што неўзабаве на візы не будзе грошай».

«Пэўна, грошай менш стала ў скарбонцы».

«Мне не падабаецца, што ўсюды заціскаюць накруткі. А так можна і разьбу сарваць. Не варта з людзьмі так абыходзіцца».

Нагадаем, неўзабаве беларусы змогуць бязмытна атрымліваць з-за мяжы пасылкі для асабістага карыстання на суму не больш за 22 еўры за месяц і вагой не больш за 10 кілаграмаў.

Акрамя таго, цяпер беларусы, якія перасякаюць мяжу больш за адзін раз на тры месяцы і ўвозяць тавар на суму больш за 300 еўраў або вагой больш за 20 кілаграмаў таксама будуць павінны заплаціць мыту.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках