25 красавiка 2024, Чацвер, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інтэрпол адхіліў запыт Расеі аб вышуку Хадаркоўскага

6
Інтэрпол адхіліў запыт Расеі аб вышуку Хадаркоўскага
Міхаіл Хадаркоўскі

Генеральны сакратарыят Інтэрпола высветліў, што запыт не адпавядае правілам арганізацыі.

Інтэрпол адхіліў запыт Расеі аб абвяшчэнні ў міжнародны вышук экс-кіраўніка ЮКАСа Міхаіла Хадаркоўскага, паведамілі ў штаб-кватэры арганізацыі ў Ліёне, інфармуе расейская служба BBC.

Запыт на абвяшчэнне Хадаркоўскага ў міжнародны вышук быў зроблены Нацыянальным цэнтральным бюро Інтэрпола ў Маскве і накіраваны астатнім краінам-удзельніцам арганізацыі.

"Пасля разгляду запыту Генеральны сакратарыят Інтэрпола высветліў, што ён не адпавядае правілам арганізацыі. У сувязі з гэтым НЦБ у Маскве быў апавешчаны, што каналы Інтэрпола не могуць быць задзейнічаныя для міжнароднага паліцэйскага супрацоўніцтва ў гэтай справе", - цытуе ТАСС заяву Інтэрпола.

Адказваючы на пытанне, з якой прычыны быў адхілены запыт Расеі, у штаб-кватэры спаслаліся на артыкул 3 Статута арганізацыі, які "катэгарычна забараняе чыніць якія-небудзь дзеянні палітычнага, вайсковага, рэлігійнага ці расавага характару".

11 снежня Следчы камітэт Расеі завочна выставіў Хадаркоўскаму абвінавачванне ў забойстве мэра Нефцеюганска Уладзіміра Петухова, які адбыўся ў 1998 годзе. Менавіта ў сувязі з гэтай справай расейскае бюро Інтэрпола спрабавала абвясціць Хадаркоўскага ў міжнародны вышук.

У пачатку снежня мінулага года Хадаркоўскі паведаміў, што быў выкліканы на допыт паводле справы аб забойстве мэра Нефцеюганска. Як напісаў сам апазіцыянер у "Твітэры", позву прынеслі ягонаму бацьку Барысу.

Усе абвінавачванні на свой адрас экс-кіраўнік ЮКАСа адхіляе.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках