28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ адно НЗ у Менску: З лінгвістычнага ўніверсітэту эвакуявалі 500 чалавек

2
Яшчэ адно НЗ у Менску: З лінгвістычнага ўніверсітэту эвакуявалі 500 чалавек
ФОТА З САЙТА IT-JOB.BY

Кароткае замыканне электраправодкі прычынілася сёння да эвакуацыі 500 чалавек з будынка Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Пра гэта паведаміў у твітэры прэс-сакратар МНС Беларусі Віталь Навіцкі.

"Кароткае замыканне электраправодкі. Усе, хто быў у будынку, 500 чалавек, эвакуяваныя. Усё ў парадку", - сказана ў паведамленні.

Як паведамляў charter97.org, напярэдадні позна вечарам блізу 760 студэнтаў эвакуявалі з інтэрната Белдзяржуніверсітэта на Чурлёніса, 7 у Менску пасля таго, як спрацавала сігналізацыя ў памяшканні смеццеправода на 12-м паверсе будынка. Узгаранне электраправодкі апавяшчальніка ў смеццеправодзе было ліквідаванае яшчэ да прыбыцця МНС з дапамогай вогнетушыцеля. Пацярпелых няма. Як мяркуецца, прычына пажару - падпал.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках