life:) падвышае кошт паслуг на некаторыя тарыфы
13- 13.02.2016, 15:02
- 26,711
Мабільны аператар life:) паведаміў пра змену коштаў паслуг і ўмоў абслугоўвання абанентаў.
Змены адбудуцца з 1 сакавіка, павышэнне коштаў закране толькі некаторыя сэрвісы і тарыфы з агульнага партфеля паслуг мабільнага аператара. Пра канкрэтныя лічбы пакуль не паведамляецца, піша onliner.by.
Кошт будзе павялічаны на некаторыя архіўныя тарыфныя планы, дзейныя тарыфы для фізічных і юрыдычных асоб, на інтэрнэт-пакеты, дадатковыя паслугі і роўмінг. Больш падрабязна з новымі тарыфамі і ўмовамі абслугоўвання можна будзе азнаёміцца 1 сакавіка на афіцыйным сайце кампаніі.
Кошты на тарыфныя планы «S», «M», «L», «XL», «XXL» і ўсю лінейку інтэрнэт-пакетаў «life:) Unlim» застануцца ранейшымі.
- Змена кошту на паслугі мабільнай сувязі абумоўлена неабходнасцю далейшага развіцця сеткі і павышэння якасці паслуг. Пры гэтым life:) і далей застанецца выгадным і даступным для насельніцтва Беларусі аператарам, - адзначаюць у кампаніі.