25 красавiка 2024, Чацвер, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада ЕЗ: Ёсць занепакоенасць сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

12
Рада ЕЗ: Ёсць занепакоенасць сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі
ФОТА З САЙТА FLB.RU

Рада ЕЗ апублікавала заяву, якая датычыцца пасяджэння, што адбудзецца 15 лютага.

На пасяджэнні, як паведамлялася раней, сярод іншых пытанняў будзе абмяркоўвацца і пытанне аб зняцці санкцый з рэжыму Лукашэнкі.

У дакуменце адзначаецца, што Рада выкажа сваю занепакоенасць сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, але прызнае тое, што ў апошнія два гады краіна рабіла крокі для паляпшэння стасункаў з Еўразвязам. А таксама адзначыць, што існуе магчымасць развіцця стасункаў у больш пазітыўным ключы і што прагрэсу ў розных галінах можна дасягнуць шляхам пашырэння каналаў камунікацый, паведамляе tut.by.

«У сувязі з «парламенцкімі выбарамі», што павінны адбыцца ў 2016 годзе, Рада, як чакаецца, закліча беларускія ўлады тэрмінова выканаць рэкамендацыі, якія змяшчаюцца ў дакладзе БДІПЧ АБСЕ паводле вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 11 кастрычніка 2015 года. Рада будзе вітаць рост адкрытасці Беларусі ў дачыненні да дыялогу і супрацоўніцтва з АБСЕ», - гаворыцца ў паведамленні.

31 кастрычніка 2015 года, нагадаем, Еўразвязам была прынятая пастанова аб прыпыненні санкцый у дачыненні да 171 фізічнай і 10 юрыдычных асобаў Беларусі. Пад санкцыямі застаюцца чатыры чалавекі, якіх ЕЗ уважае датычнымі да знікненняў апазіцыйных палітыкаў у 1999-2000 гадах. Гэта Уладзімір Навумаў (былы міністр унутраных спраў), Віктар Шэйман (былы кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі), Юрый Сівакоў (у перыяд знікнення палітыкаў займаў пасаду кіраўніка МУС) і Дзмітрый Паўлічэнка (камандзір брыгады спецназа ўнутраных войскаў МУС).

Пастанова часова прыпыніць большасць абмежавальных захадаў была прынятая ў адказ на вызваленне беларускіх палітвязняў.

15 лютага мусіць быць прынятая пастанова аб далейшым лёсе санкцыяў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках