25 красавiка 2024, Чацвер, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гандбалісты БГК раcпляжылі «Борац» у матчы SEHA-лігі

1
Гандбалісты БГК раcпляжылі «Борац» у матчы SEHA-лігі
ФОТА: BGK-MESHKOVA.COM

Берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова распляжыў баснійскі "Борац" з лікам 42:34 і ўзняўся на трэцяе месца ў SEHA-лізе.

Берасцейскія гандбалісты пачалі гульню не зусім упэўнена. Магчыма, на кандыцыі "мяшкоўцаў" адбіўся пераезд з Харватыі ў Боснію і Герцагавіну. У першай дзесяціхвілінцы на пляцоўцы лідарам быў "Борац", паведамляе БелТА.

Першапачаткова ў галкіпера БГК Івана Пешыча не зладзілася гульня (ён не адбіў ніводнага кідка). На браме яго змяніў Віталь Чарапенька. У гэты час ачомаліся і палявыя гульцы. Даволі хутка берасцейцы сквіталі лік, а затым адарваліся ў ліку. Першы тайм скончыўся з лікам 20:16 на карысць падапечных Сяргея Бябешкі. Другая палова сустрэчы таксама прайшла пад дыктоўку БГК. У Баня Луцы "мяшкоўцы" дамагліся вялікай перамогі - 42:34.

Вікторыя над "Борацам" дазволіла берасцейскім гандбалістам узняцца на трэці радок у турнірнай табліцы SEHA-лігі. ЗЦяпер у актыве чэмпіёнаў Беларусі 33 балы. У лідара - македонскага "Вардара" на рахунку 40 балаў, у вугорскага "Вэспрэма" - 37.

Да заканчэння асноўнага этапу турніру берасцейцам застаецца згуляць яшчэ тры гульні: 21 лютага на выездзе з сербскай "Субоціцай", 8 сакавіка ў гасцях у харвацкага "Заграбу", 12 сакавіка ў Берасці матч супраць македонскага "Вардара". Для ўмацавання пазіцый у чацвёрцы наймацнейшых у астатніх матчах гульцам Берасцейскага гандбольнага клуба трэба толькі перамагаць.

Але найбліжэйшай перспектывай для падапечных Сяргея Бябешкі будуць сустрэчы накаўт-раўнда Лігі чэмпіёнаў. За квіток у 1/8 фіналу берасцейцы сатнуцца з данскім "Ск’ернам". Першую сустрэчу БГК правядзе на выездзе 28 лютага, гульня ў адказ адбудзецца 5 сакавіка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках