19 красавiка 2024, Пятніца, 22:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азартныя гульцы за месяц папоўнілі бюджэт на 31 мільярд

21
Азартныя гульцы за месяц папоўнілі бюджэт на 31 мільярд
ФОТА З САЙТА FINANCE.TUT.BY

За першы месяц дзеяння ў Беларусі падатку са здабыткаў у азартныя гульні ў бюджэт паступіла больш за 31 млрд рублёў.

Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра падаткаў і збораў Ігар Клепча. Паводле ягоных слоў, у мінулым годзе за кошт выкарыстання сістэмы кантролю ў сфэры гульнёвага бізнэсу ад арганізатараў азартных гульняў бюджэт дадаткова атрымаў 120 мільярдаў рублёў, паведамляе "Беларускі партызан" са спасылкай на БелаПАН.

З 1 студзеня 2016 года даходы фізічных асоб у выглядзе здабыткаў (вернутых ставак, якія не згулялі), атрыманыя ад арганізатараў азартных гульняў, у Беларусі падлягаюць абкладанню падаходным падаткам 4%.

Арганізатары азартных гульняў абавязаны пералічваць у бюджэт сумы налічанага і ўтрыманага падаходнага падатку са здабыткаў не пазней за 22 дзень месяца, наступнага за месяцам, у якім выплачаныя (у тым ліку залічаныя электронныя грошы ў электронны партманет) даходы фізічным асобам у выглядзе здабыткаў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках