24 красавiка 2024, Серада, 3:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іран адправіць чатыры мільёны барэляў нафты ў РФ, Францыю ды Гішпанію

8
Іран адправіць чатыры мільёны барэляў нафты ў РФ, Францыю ды Гішпанію
ФОТА З САЙТУ FXEMPIRE.COM

Танкеры з 4 мільёнамі барэляў нафты на борце адправяцца з Ірана на працягу 24 гадзін.

Пра гэта 13 лютага паведаміла агенцтва Shana са спасылкай на заяву кіраўніка Нацыянальнай іранскай нафтавай кампаніі Ракнадзіна Джавадзі (Roknoddin Javadi), піша Lenta.ru.

«Два мільёна барэляў тавару былі набытыя французскай Total, астатняе - дзвюма кампаніямі з Расіі ды Гішпаніі», - змясціла пераклад часткі паведамлення агенцтва ТАСС.

На канец студзеня Іран валодаў запасамі ўжо здабытай нафты памерам 40 мільёнаў барэляў. Гэтыя рэзэрвы дазваляюць Ісламскай Рэспубліцы хутка нарасціць экспарт нават без павелічэння рэальнай вытворчасці.

Расклад паставак сведчыць аб тым, што Іран найперш цаляе на індыйскі рынак, які з'яўляецца на сённяшні дзень самым хуткарослым у Азіі. У лютым плануецца пастаўляць туды 300 тысяч барэляў штодзень (у студзені 183 тысячы барэляў). У цэлым блізу 1,2 мільёна барэляў будуць накіраваныя ў Азію.

Іран плануе пастаўляць у Еўропу па 200 тысяч барэляў штодзень, але ў будучыні экспарт у гэтым кірунку вырасце пасля таго, як будуць развязаныя пытанні з страхаваннем тавараў.

17 студзеня ЗША і Еўразвяз знялі санкцыі з Ірана. Тэгеран і «шасцёрка» міжнародных пасярэднікаў (ЗША, Расея, Кітай, Вялікабрытанія, Францыя, Нямеччына) дамовіліся аб ядзернай праграме Ісламскай Рэспублікі. Яна абавязалася ператварыць завод узбагачэння ўрану ў Фардо ў тэхналагічны цэнтр, а рэактар у Араку перабудаваць у адпаведнасці з праектам міжнароднага кансорцыюму. Адпрацаванае паліва з яго будзе вывозіцца за межы краіны.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках