19 красавiка 2024, Пятніца, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эльмар Брок: Санкцыі супраць Расеі дзейнічаюць

6
Эльмар Брок: Санкцыі супраць Расеі дзейнічаюць
Эльмар Брок
ФОТА З САЙТА LB.UA

Санкцыі супраць РФ, уведзеныя ў сувязі з агрэсіяй на ўсходзе Украіны і акупацыяй Крыму, дасягаюць сваёй мэты.

Як паведамляе «Укрінфарм», пра гэта старшыня камітэта замежных спраў Еўрапарламента Эльмар Брок сказаў у кулуарах Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі.

«Я быў у Маскве некалькі тыдняў таму, і я ведаю, што санкцыі дзейнічаюць, яны маюць уздзеянне», - заявіў палітык, дадаўшы, што «трэба даць зразумець Расеі чарговым разам, што адзінай магчымасцю для зняцця санкцый з'яўляецца выкананне імі ўмоў менскіх пагадненняў».

Брок падкрэсліў, што санкцыі - гэта «тая зброю, якую мы маем, і мы павінны за яе трымацца і не павінны здавацца».

Еўрадэпутат сказаў, што ўсім старанам трэба працаваць над выкананнем менскіх пагадненняў і даць выяўна зразумець старанам, што яны павінны выканаць свае абавязанні, і што абавязкам расейцаў з'яўляецца выкананне міжнароднага права, якое яны парушылі.

Брок пакуль не бачыць ніякіх відавочных знакаў таго, што Пуцін ахвочы пайсці на кампрамісы ў пытанні Украіны. Аднак, заўважыў ён, трэба каб і Кіеў выканаў сваю задачу ў частцы канстытуцыйнай рэформы. Тое, што замірэнне на Данбасе з'яўляецца крохкім і сітуацыя нестабільнай, не павінна стаць «алібі», адгаворкай для таго, каб такую рэформу не праводзіць, дадаў палітык.

Ён таксама мяркуе, што датуль, пакуль не склалася новая сітуацыя, якая можа паўстаць у выпадку новага наступу расейцаў на ўсходзе Украіны, спроб пайсці на Марыупаль і далей, варта абараняцца ад парушэння дамоўленасцяў, балансу паміж NATO і Расеяй, бо гэта будзе вельмі небяспечна.

Наведаць Украіну Эльмар Брок мае ў сакавіку.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках