25 красавiка 2024, Чацвер, 17:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Мінабароны Швэцыі: Дзеянні РФ ва Украіне - пагроза ўсёй Еўропе

Кіраўнік Мінабароны Швэцыі: Дзеянні РФ ва Украіне - пагроза ўсёй Еўропе
Петэр ХУЛКВІСТ
ФОТА З САЙТА RUS.TVNET.LV

Анэксія Крыма Расеяй "не можа ператварыцца ў статус кво", падкрэслілі ў Стакгольме.

Кіраўнік Мінабароны Швэцыі Петэр Хулквіст назваў дзеянні Расеі ў Крыме і на ўсходзе Украіны "самым сур'ёзным выклікам" у сферы бяспекі для Еўропы, паведамляе "Інтэрфакс-Украіна".

"Незаконная анэксія Расеяй Крыма і незаконнае ўмяшанне ва ўнутраныя справы Украіны - гэта самыя сур'ёзныя выклікі ў сферы бяспекі Еўропы", - сказаў Хулквіст падчас Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі ў суботу.

Міністр падкрэсліў, што анэксія Крыму Расеяй "не можа ператварыцца ў статус кво", інфармуе korrespondent.net.

Хулквіст дадаў, што дзеянні Расеі, агрэсія супраць Украіны - гэта пагроза іншым дзяржавам-суседзям, таму Еўропа не павінна змірыцца з такімі дзеяннямі.

"Дзеянні Расеі, агрэсія супраць Украіны - гэта пагроза іншым дзяржавам-суседзям, таму Еўропа не павінна змірыцца з такімі дзеяннямі", - адзначыў Хулквіст.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках