25 красавiка 2024, Чацвер, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хлопец зрабіў дзяўчыне прапанову падчас канцэрту «J: морс»

1

Прэзентацыя ў Менску новага альбома «Воздух» напярэдадні дня святога Валянціна апынулася вельмі своечасовай.

У Менску ў адным з клубаў 13 лютага музыкі прэзентавалі свой першы за апошнія пяць гадоў альбом, паведамляе БелТА.

ФОТА З САЙТА BELTA.BY

Перад выступам адбылася дэгустацыя фірмовага морсу, што таксама быў прысвечаны выхаду новага зборніка і атрымаў назву «J: морс - Паветра».

Раней выканаўцы частавалі сваіх фанатаў класічным морсам, але рэцэпт прэзентаванага на канцэрце напою быў распрацаваны спецыяльна да канцэрту.

Дакладна невядома, ці планавалі музыкі выступіць напярэдадні Дня ўсіх закаханых знарок ці так склаліся зоркі і вольныя дні для правядзення канцэртаў у клубе. Але, як высветлілася, іх выступ быў своечасовым: падчас канцэрту адзін з хлопцаў падняўся на сцэну і зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне, яна адказала згодай. Новы альбом гурту «J: Морс» «Воздух» уключае ў сябе 11 кампазіцый, на 4 з іх музыкі ўжо знялі відэа-кліпы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках