19 красавiка 2024, Пятніца, 7:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Францыск правёў імшу ў Мехіка для тысяч вернікаў

1
Папа Францыск правёў імшу ў Мехіка для тысяч вернікаў
ФОТА: AFP

Папа Рымскі Францыск правёў імшу ў сталіцы Мексікі, у касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі Гвадэлупскай, вакол якога сабраліся тысячы вернікаў.

У базіліцы захоўваецца найбольш шанаваная каталіцкая святыня Лацінскай Амерыкі - плашч з выявай смуглай Панны Марыі.

У сваім казанні пантыфік гаварыў як пра натхняльны прыклад Маці Божай, так і пра сучасныя праблемы грамадства - міграцыю і злачыннасць. Пасля казання ён правёў блізу пяці хвілін, седзячы моўчкі перад выявай Панны Марыі.

Раней падчас свайго першага выступу ў Мексіцы Папа Рымскі заклікаў лідараў краіны забяспечыць выкананне закона і бяспеку грамадзянам краіны. Выступаючы ў Нацыянальным палацы ў прысутнасці прэзідэнта краіны Энрыке Пенья Ньета, ён казаў, што грамадства, якім рухае сквапнасць і эгаізмам, стварае выдатную аснову для карупцыі, гвалту і гандлю наркотыкамі, паведамляе Расейская служба ВВС.

Пантыфік назваў наркотыкі пухлінай, якая раз'ядае і знішчае мексіканскае грамадства. Ён заклікаў мясцовае каталіцкае кіраўніцтва больш рабіць для барацьбы з наркагандлем.

У Мексіку папа рымскі прыбыў з Кубы, дзе адбылася яго гістарычная сустрэча з патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам.

Напружаны графік апошніх двух дзён у спалучэнні з сямігадзіннай розніцай у часе з Ватыканам нялёгка даліся 79-гадоваму пантыфіку. Як адзначалі СМІ, падчас імшы Францішак трохі задрамаў і прачнуўся, калі яго разбудзіў памочнік.

Мехіка размешчанае на вышыні 2,25 тыс. метраў над узроўнем мора, праз што прыезджым у горад патрабуецца акліматызацыя. Для папы рымскага сітуацыя можа ўскладняцца тым, што ў яго часткова выдаленае правае лёгкае.

Візіт пантыфіка ў Мексіку будзе доўжыцца пяць дзён. За гэты час ён, як чакаецца, наведае прыгарад Мехіка Экатэпек-дэ-Марэлас, дзе адбылася серыя забойстваў жанчын, а таксама іншыя найбольш бедныя і небяспечныя рэгіёны Мексікі - у тым ліку горад С’юдад-Хуарэс на мяжы ЗША.

Узровень звязанай з наркотыкамі злачыннасці ў гэтым горадзе быў адзін час так вялікі, што гэта надало гораду славу «сусветнай сталіцы забойстваў».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках