28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спартак Мірановіч: Сёння мы, мякка кажучы, малайцы

3
Спартак Мірановіч: Сёння мы, мякка кажучы, малайцы
Спартак Мірановіч
ФОТА З САЙТА BY.LIVEJOURNAL.COM

Галоўны трэнер СКА Спартак Мірановіч пасля перамогі над «Вінтэртурам» у матчы групавога раўнда Кубка ЕГФ (31:27) пракаментаваў вынікі паядынку.

Пра гэта Спартак Мірановіч распавёў у інтэрв'ю «Прессбол»:

- Сёння ў нас вельмі шмат унутраных клопатаў. У клуба юбілей - 40 гадоў. Мы адкрылі новую арэну. Упершыню на яе прыйшло столькі гледачоў. І гэта накладвала на нас большую адказнасць, хацелася згуляць як мага лепш.

Добра, што некаторыя нашы гульцы атрымалі досвед выступлення на чэмпіянаце Еўропы ў Польшчы. Бо ў чэмпіянаце ў нас няма такіх паядынкаў, і мы не маглі дакладна вызначыць свае магчымасці. Тым не менш, нягледзячы на перамогу над «Вінтэртурам», у нас паўстала шмат праблем у матчы. Думаю, мы выправім недахопы падчас працы. Усё ж такі ў нас каманда маладая, перспектыўная. А сёння мы, мякка кажучы, малайцы. Мы нарабілі шмат памылак, але на дапамогу прыйшла воля да перамогі.

- Сёння выдатна згуляў Кулеш, калі чакаць чагосьці такога ад Карвацкага, Шынкеля?

- Мы не стамляемся чакаць. Улад сыграў добра. Трохі засвяціўся - ужо нядрэнна. Што тычыцца названых - там яшчэ роўнядзь і цішыня. Хто захоча - той зайграе. Мы чакаем.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках