24 красавiка 2024, Серада, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беларуска-літоўскай мяжы чэргі з фур, на ўездзе ва Украіну - блакада

41

Прыпыненне грузавога аўтазлучэння паміж Расеяй і Польшчай з 1 лютага, прывяло да калапсу на беларускай мяжы.

Дзяржаўны памежны камітэт РБ канстатуе затор грузавога транспарту на літоўскім напрамку беларускай мяжы.

У пункце пропуску «Каменны Лог» на мяжы з Літвой чарга на выезд - 140 грузавікоў, на ўезд - 10. Больш цяжкая сітуацыя ў пункце пропуску «Беняконі» - на выезд з Беларусі ў Літву стаяць 130 фур, на ўезд у Беларусь з Літвы - 250 фур. У пункце пропуску «Катлоўка» ў чарзе на выезд з Беларусі ў Літву - 120 грузавікоў.

Пункт пропуску «Шальчынінкай» - «Беняконі», уезд у Беларусь. 14 лютага 2016 года. Фота з камер назірання

«Пакуль Расея і Польшча не дамовяцца пра квоты дазволаў на праезд фур, уся транспартная плынь ляжа на плечы Беларусі і Прыбалтыкі», - патлумачыў прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка.

На ягоную думку сітуацыя пакуль далёкая ад катастрафічнай: «Мы і літоўскія калегі кінулі на гэтыя напрамкі дадатковыя чалавечыя рэсурсы, чарга не стаіць - павольна рухаецца».

Нагадаем, чэргі з фур беларуска-літоўскай мяжы апошнім часам істотна павялічыліся. Прычына - адсутнасць пагаднення паміж Расеяй і Польшчай: бакі не ўзгаднілі квоты дазволаў на праезд фураў. Расейскія перавозчыкі перанакіравалі грузавую плынь - праз Беларусь: першы напрамак - балтыйскі, фуры едуць праз нашу краіну ў порт Клайпеды (Літва), другі ўкраінскі - кіроўцы едуць праз Беларусь ва Украіну, а затым у Вугоршчыну, Славакію і далей.

Сітуацыя ўскладняецца яшчэ і тым, што ва Украіне актывісты сталі блакаваць праезд праз тэрыторыю краіны фурам з расейскімі нумарамі.

12 лютага актывісты выставілі пасты паблізу памежнага пункта пропуску «Даманава» (Валынская вобласць, Украіна) - Макраны (Берасцейская вобласць, Беларусь). Сёння стала вядома, што ўкраінскія актывісты выставілі пасты на дарогах у Жытомірскай вобласці (мяжуе з Гомельскай вобласцю) і Ровенскай вобласці (мяжуюць з Берасцейскай вобласцю). Акрамя таго, фуры блакуюць і ў Закарпацці.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках