20 красавiка 2024, Субота, 3:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аліна Талай перамагла ў бегу на 60 м з бар'ерамі ў Лінцы

6
Аліна Талай перамагла ў бегу на 60 м з бар'ерамі ў Лінцы
Аліна Талай
ФОТА З САЙТА BUDZMA.BY

У фінальным забегу выхаванка аршанскай школы лёгкай атлетыкі паказала час 7,97 секунд.

Аліна Талай перамагла ў бегу 60 м з бар'ерамі на міжнародным турніры ў Лінцы, паведамляе БелТА. У вырашальным, фінальным забегу, выхаванка аршанскай школы лёгкай атлетыкі паказала час 7,97 сек. і апярэдзіла славенку Марыну Томіч - 8,21 сек. Трэцяй на турніры «Gugl-Meeting» стала харватка Івана Ланчарак - 8,25 сек.

Чарговым стартам для вядучай бягунні нацыянальнай каманды Беларусі стане чэмпіянат Беларусі на прызы газеты «Спартыўная панарама», які пройдзе з 19 да 21 лютага ў магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец». 15 лютага ў нацыянальным прэс-цэнтры а 12.00 адбудзецца сустрэча з журналістамі, прысвечаная турніру і будучаму гадоваму алімпійскаму сезона.

Аліна Талай пад кіраўніцтвам свайго трэнера аўстрыйца Філіпа Уінфрыда таксама прадаўжае рыхтавацца да чэмпіянату свету ў закрытых памяшканнях, які з 16 да 20 сакавіка прыме амерыканскі Портлэнд.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках