24 красавiка 2024, Серада, 11:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чубараў заклікаў беларусаў заблакаваць расейскія фуры на прыклад Украіны

18
Чубараў заклікаў беларусаў заблакаваць расейскія фуры на прыклад Украіны
Рэфат Чубараў
ФОТА: EPA

На думку палітыка, такім чынам Расея адчуе наступствы анэксіі Крыма.

Кіраўнік Меджліса крымскататарскага народа Рэфат Чубараў выказаў падтрымку актывістам, якія стварылі блакаду расейскіх дальнабойнікаў на заходніх межах Украіны і заклікаў беларусаў і жыхароў Балтыі рабіць тое ж самае. Адпаведны запіс ён зрабіў у сваім Facebook, паведамляе charter97.org.

«Абсалютна падтрымліваю грамадзянскую ініцыятыву суграмадзян у Закарпацкай, Львоўскай, Валынскай, Івана-Франкоўскай, Чарнавіцкай, Вінніцкай і Жытомірскай абласцях, якія заблакіравалі на тэрыторыі сваіх абласцей транзіт грузавога транспарту, якія належаць юрыдычным і фізічным асобам Расейскай Федэрацыі, а таксама іншага транспарту, які перавозіць грузы расейскіх кампаніяў або на адрас расейскіх кампаній.

Цалкам адказная пазіцыя грамадзянскай супольнасці Украіны ў адказ на поўную забарону РФ на транзіт тавараў з Украіны праз сваю тэрыторыю, уведзены ёю з 4 студзеня 2016 года.

Уяўляецца важным вядзенне перамоваў з актывістамі грамадзянскай супольнасці Беларусі, Латвіі, Літвы, Эстоніі аб арганізацыі імі такіх акцый на тэрыторыях сваiх дзяржаў.

Расея, што акупавала Крым і развязала вайну на Усходзе Украіны, павінна быць цалкам ізаляваная ад цывілізаванага свету датуль, пакуль апошні расейскі жаўнер не пакiне тэрыторыю незалежнай Украіны ў яе міжнародна прызнаных межах, уключаючы Крым», - напісаў Рэфат Чубараў.

Як паведамляў сайт charter97.org, акцыя блакавання расейскіх фур пачалася на ўездзе ў Закарпацкую вобласць, праз якую фуры павінны ехаць у Славакію і Вугоршчыну. Таксама актывісты са Львоўшчыны, Валыні і Ровенскай вобласці блакуюць расейскія грузавікі.

Акцыя адбываецца на фоне таго, што Польшча забараніла ўезд на сваю тэрыторыю расейскаму грузавым транспарту. Таму фуры, якія ехалі з Расеі ў ЕЗ праз Беларусь, пачалі ўязджаць ва Украіну на Валынь, каб патрапіць з Закарпацця ў Славакію або Вугоршчыну.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках