25 красавiка 2024, Чацвер, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ПДВ Расеі правядуць вучэнні ля межаў краінаў Балтыі

5
ПДВ Расеі правядуць вучэнні ля межаў краінаў Балтыі
ФОТА З САЙТА KLIN-DEMIANOVO.RU

Міністэрства абароны Расеі абвясціла аб правядзенні вучэнняў паветрана-дэсантных войскаў у Пскоўскай вобласці, якая мяжуе з Эстоніяй і Латвіяй.

Вучэнні ПДВ пройдуць ад 15 да 20 лютага.

«У вучэннях будуць удзельнічаць блізу 2,5 тысячы дэсантнікаў і больш за 300 адзінак бранятанкавай, аўтамабільнай і спецыяльнай вайсковай тэхнікі», - гаворыцца ў заяве міністэрства, паведамляе Расейская служба ВВС.

Некалькі дзён таму міністры абароны краін NATO ўхвалілі план умацавання абароны ў краінах Усходняй Еўропы, занепакоеных пагрозай з боку Расеі.

Усходнееўрапейскія краіны сябры NATO, асабліва краіны Балтыі, выказваюць занепакоенасць спробамі Расеі, як яны мяркуюць, дэстабілізаваць становішча ў рэгіёне.

Раней сайт charter97.org паведамляў, што прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выказаўся за пастаянную і прыкметную прысутнасць інфраструктуры і войскаў NATO ў Польшчы ў процівагу расейскай агрэсіўнай палітыцы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках