18 красавiка 2024, Чацвер, 10:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Жодзіне закаханых за 655 тысяч рублёў катаюць на самаскідзе

58

Акрамя 10-хвіліннай паездкі, прадпрыемства «БелАЗ» прапануе закаханым «Полудзень работніка».

Адсвяткаваць Дзень святога Валянціна ў прамыслова-індустрыяльным стылі можа кожны ахвочы - трэба толькі папярэдне запісацца, заплаціць Br 655 тысяч і прайсці спецыяльны інструктаж перад самім выездам. Сама паездка доўжыцца даволі коратка - прыблізна 10 хвілін.

Пасля рамантычнай паездкі на самаскідзе пара атрымлівае спецыяльны сэртыфікат, які пацвярджае гэтую падзею ў іхным жыцці.

«Магчыма, гэты сэртыфікат стане пачатковым пунктам стварэння новых пачуццяў або сям'і, - адзначыў намеснік дырэктара ААТ «БелАЗ» Станіслаў Якубовіч. - Таму гэта не проста фармуляр. У яго ўкладзеныя душа, сэрца і думкі нашага калектыву».

У дадатак да сэртыфікату закаханым дораць таксама цацачны «БелАЗік».

Са слоў Якубовіча, катанні на БелАЗе праводзяцца ў рамках дзяржаўнай праграмы развіцця прамысловага турызму.

«Мы хочам паказаць, што ў нашай краіне ёсць высокатэхналагічнае сучаснае прадпрыемства, якое вырабляе тэхніку сусветнага ўзроўню», - распавёў Станіслаў Якубовіч.

Высокі кошт шпацыру намеснік дырэктара тлумачыць выдаткамі на паліва і працоўны час кіроўцы.

«Мы заўсёды хацелі пакатацца на самаскідзе, - распавялі каналу «Белсат» Антон і Кацярына Ладкіны, якія наважылі адсвяткаваць Дзень закаханых на «БелАЗе». - Гэта нешта незвычайнае і новае. Вельмі цікава глядзець на аўтобусы, якія едуць міма, не знізу ўгору, як зазвычай, а наадварот» распавялі каналу «Радыё Свабода».

Акрамя катання на самаскідзе, завод «БелАЗ» прапануе святочныя экскурсіі па прадпрыемстве з уключаным у паслугу «полуднем работніка», кошт якога, як кажуць арганізатары, мінімальны.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках