28 сакавiка 2024, Чацвер, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Савудыты накіравалі ў Турцыю авіяцыю

Савудыты накіравалі ў Турцыю авіяцыю
ФОТА З САЙТУ CONT.WS

Для барацьбы з «Ісламскай дзяржавай» Савудаўская Арабія перакінула вайсковыя самалёты на турэцкую базу Інджырлік.

Са слоў дарадцы Мінабароны Савудаўскай Арабіі Ахмеда аль-Асірыі, каралеўства такім чынам узмацняе сваю барацьбу супраць ІД, паведамляе Aljazeera (пераклад - «Еўрапейская праўда»).

Пры гэтым, паводле ягоных слоў, удзел Савудаўскай Арабіі ў аперацыях супраць джыхадыстаў пакуль абмяжоўваецца вайсковымі самалётамі, наземныя войскі не адпраўленыя.

«Пакуль мы даем самалёты і гэта з'яўляецца часткай сіл Савудаўскай Арабіі», - сказаў дарадца міністра.

Раней у суботу, 13 лютага, пра гатовасць Савудаўскай Арабіі перадыслакаваць некалькі самалётаў на турэцкую авіябазу «Інджырлік» паведамляў міністр замежных спраў Турцыі Мэўлют Чавушаглу. Ён таксама не выключыў і магчымасці супольнай турэцка-савудаўскай наземнай вайсковай аперацыі супраць групоўкі «Ісламскай дзяржавы».

Савудаўская Арабія за апошнія тыдні аднавіла свой удзел у паветраных ударах па пазіцыях і аб'ектах ісламістаў. Гэтую пастанову віталі ЗША, якія ўзначальваюць кааліцыю з больш як 60 краін, што наўпрост ці ўскосна ўдзельнічаюць у паветранай кампаніі на тэрыторыі Сірыі і Ірака.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках