20 красавiка 2024, Субота, 11:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Гародняй ратавальнікі выцягнулі з возера рыбака, які тануў

4

Каля вёскі Белякоўшчыны Гарадзенскага раёна аматар зімовай рыбалкі ледзь не пайшоў пад лёд.

Удзень 13 лютага ад відавочцы паступіла паведамленне аб чалавеку, якія тоне на возеры каля вёскі Белякоўшчыны Гарадзенскага раёна. На месца ратавальнікі выявілі за 30 мэтраў ад берага мужчыну, які праваліўся пад лёд і тануў.

Пры дапамозе выратавальнай дошкі і вяроўкі мужчыну выцягнулі на бераг, паведамляе прэс-служба МНС.

Фота: MCHS.GOV.BY

З агульным пераахаладжэннем арганізма ён быў шпіталізаваны ў Скідзельскі цэнтральны раённы шпіталь. Як распавёў выратаваны, на лёдзе вадаёма ён рыбаліў.

Нагадаем, МНС і сіноптыкі папярэджваюць - цяпер выходзіць на лёд вельмі небяспечна. На большасці рэк краіны працягваецца рост узроўняў вады зімовай паводкі з інтэнсіўнасцю 1-22 см за дзень.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках