25 красавiка 2024, Чацвер, 8:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька: Акцыя 15 лютага будзе!

16
Анатоль Лябедзька: Акцыя 15 лютага будзе!
АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА
ФОТА: RFE/RL

Улада баіцца прадпрымальнікаў і сама штурхае людзей на Майдан.

Віцебскія ІП пацвярджаюць, што будуць на Кастрычніцкай плошчы Менска 15-га лютага а 12.00, як і казала раней Ірына Яскевіч, старшыня аргкамітэту для стварэння беларускага прафзвязу прадпрымальнікаў «Разам».

Акрамя таго, аб сваёй ахвоце ўзяць удзел у акцыі заявілі ІП Полацка, Баранавічаў, Менска.

Сітуацыю сайту ucpb.org пракаментаваў лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:

- Нічога новага і арыгінальнага ў дзеяннях улад. Індывідуальных прадпрымальнікаў запалохваюць - усіх разам і паасобку, «працуюць» індывідуальна - падсаджваюць на іголку страху. У такім стане яны няздатныя і бяспечныя.

Але баіцца і ўлада! Краіна ўжо не проста ў нявыкрутцы, а, як ужо кажуць у людзе без усялякай дыпламатыі, у с-цы! У Чырвонага дома няма ні ідэй, ні дзейсных праграм, ні грошай, ні даверу і падтрымкі з боку грамадзян. Улада сама штурхае людзей на Майдан.

Супрацьстаянне ІП і ўрада - гэта тая сітуацыя, калі здабудзе той, хто менш баіцца і ў каго мацнейшая воля.

Дрэнна, што пакуль ІП - на адным баку вуліцы, а грамадзяне, спажыўцы - на іншым (пазіцыя АГП тут вынятак). У паветры проста лунае патрэба аб'ядноўваць намаганні ўсіх прыхільнікаў перамен. Нам усім патрэбны новы эканамічны курс і праграма структурных рэформаў. Будзе нядрэнна, калі знойдуцца людзі, якія заўтра прыйдуць падтрымаць індывідуальных прадпрыемцаў.

Нагадаем, што з 1 студзеня 2016 года беларускія ІП масава спынілі гандаль. З гэтай даты, згодна з указам Лукашэнкі, прадпрымальнікі не змогуць прадаваць тавары лёгкай прамысловасці, увезеныя з краін Мытнага саюза, без сэртыфікатаў. З пачатку студзеня 2016 года на пустых рынках і ў гандлёвых цэнтрах Беларусі праходзяць стыхійныя мітынгі прадпрымальнікаў. У студзені прадпрыемцы Гомеля, Віцебска, Магілёва ды іншых гарадоў Беларусі праводзілі шматлікія акцыі пратэсту каля будынкаў абласной і гарадской адміністрацыі, патрабуючы скасавання ўказу № 222.

Форум прадпрымальнікаў Беларусі, які праводзіўся РГА «Перспектыва» ў гатэлі «Пекін» у Менску, сабраў больш за тысячу чалавек. У выніковай рэзалюцыі пастанавілі патрабаваць скасавання абмежавальных захадаў для дробнага бізнэсу наўпрост у Лукашэнкі і правесці 15 лютага мітынг на плошчы Бангалор у Менску. Шмат хто з лідараў прадпрымальнікаў не пагадзіўся з рэзалюцыяй форуму і заклікаў калег аб'ядноўвацца і выходзіць на галоўную Плошча краіны. Нягледзячы на тое, што РГА «Перспектыва» адклікаў заяўку на мітынг 15 лютага, прадпрымальнікі выйдуць гэтым днём на акцыю пратэсту ў цэнтры Менска.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках